Няропля (рака)
рака ў Беларусі
Няро́пля — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.
Няропля | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ількавічы |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Бялыніцкі раён |
Даўжыня | 30 км |
Плошча басэйну | 200 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,6 ‰ |
Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы, вусьце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка. Мае каналізаванае рэчышча, з выняткам 2 км у вярхоўі. Цячэ праз возера Няропля[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 274
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 274