Нямецкая катэдра
Славутасьць | |
Нямецкая катэдра
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Мітэ |
Каардынаты | 52°30′46″ пн. ш. 13°23′33″ у. д. / 52.51278° пн. ш. 13.3925° у. д.Каардынаты: 52°30′46″ пн. ш. 13°23′33″ у. д. / 52.51278° пн. ш. 13.3925° у. д. |
Канфэсія | Эвангельская царква Нямеччыны[d] |
Эпархія | Эвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] |
Аўтар праекту | Марцін Грунберг[d] і Карл фон Гонтард[d] |
Дата заснаваньня | 1785 |
Статус | помнік архітэктурнай спадчыны[d] |
Сайт | bundestag.de/deut… (ням.) |
Нямецкая катэдра | |
Нямецкая катэдра на Вікісховішчы |
Няме́цкая ка́тэдра (па-нямецку: Deutscher Dom) — катэдра ў бэрлінскім раёне Мітэ, на пляцы Жандармэнмаркт, адна са славутасьцяў гораду. Нямецкая катэдра ў вузкім сэнсе — назва пабудаванай у 1780—1785 гадрў купальнай вежы над Нямецкай царквой, якая, зрэшты, ніколі не выконвала сакральных функцый, а ў шырокім сэнсе — назва ўсяго архітэктурнага комплексу Нямецкай царквы і купальнай вежы. Нямецкая царква ў стылі барока была пабудавана ў 1701—1708 гадоў паводле праекту Мартына Грунбэрга на швайцарскіх могілках лютэранскай супольнасьці бэрлінскага Фрыдрыхштату. Пасьля моцнага пашкоджаньня падчас бамбардзіроўкі Бэрліна ў Другой сусьветнай вайне рэканструкцыя была завершаная толькі ў 1988 годзе. Касьцёл цяпер выконвае функцыю музэю. 22 сакавіка 1848 году на паўночным баку царквы былі выстаўленыя труны 183 бэрлінцаў, забітых падчас Сакавіцкай рэвалюцыі. Пасьля эвангельскай службы ў малітоўнай зале эвангельскага пастара, каталіцкі сьвятар і рабін, адзін за адным, неўзабаве выступілі былі перад прысутнымі, перш чым натоўп суправадзіў труны да магілаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б archINFORM (ням.) — 1994.