Нукуалофа
Нукуалофа (па-ангельску: Nuku'alofa) — сталіца Тонга, знаходзіцца на ўзьбярэжжы вострава Тонгатапу, насельніцтва налічвае 22,4 тыс. чалавек.
Нукуалофа | |
анг. Nuku'alofa | |
Першыя згадкі: | 1795 |
Краіна: | Тонга |
Плошча: |
|
Вышыня: | 3 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 24 571 чал. (2012) |
Часавы пас: | UTC+13 |
Тэлефонны код: | 676 |
Паштовы індэкс: | 00196-8000 |
Геаграфічныя каардынаты: | 21°8′4″ пд. ш. 175°12′7″ з. д. / 21.13444° пд. ш. 175.20194° з. д.Каардынаты: 21°8′4″ пд. ш. 175°12′7″ з. д. / 21.13444° пд. ш. 175.20194° з. д. |
Нукуалофа | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паршыя зьвесткі аб горадзе адносяцца да 1795 году, калі навакольныя мясьціны былі абраныя для пабудовы рэзыдэнцыі каралеўскай сям’і. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут быў пабудаваны форт. Нулуалофа стаў сталіцай Тонга ў 1845 годзе, аднак разьвіцьцё гораду ішло вельмі павольна да 1960-х гадоў.
У нашыя дні Нукуалофа стаў цэнтрам гандлю, эканомікі і культуры Тонга. Праз порт разьмешчаны ў горадзе краіна экспартуе копру, бананы, ваніль. Тут знаходзіцца каралеўскі палац, і усе ўрадавыя пабудовы, а таксама міжнародны аэрапорт.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНукуалофа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў