Ночы на Плябанскіх Млынах

«Ночы на Пляба́нскіх Млына́х» — містычная аповесьць беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай; напісана ў 2006 годзе[1].

«Ночы на Плябанскіх Млынах»

Вокладка да кнігі «Ночы на Плябанскіх Млынах»

выдавецтва «Мастацкая літаратура», Менск, 2013 г.
Жанр: Гістарычная проза
Аўтар: Людміла Рублеўская
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2006
Публікацыя: 2007
Электронная вэрсія

Упершыню твор быў надрукаваны ў часопісе «Дзеяслоў» у 2007 годзе (№3)[2]. Таксама твор увайшоў у зборнікі «Жаніх пані Данусі» (2012) і «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2013).

Сюжэт рэдагаваць

У сюжэт аповесьці ляглі міты і легенды Менску, якія паслужылі асновай містычна-рамантычных карцін[3].

Пераклады на іншыя мовы рэдагаваць

На рускую мову: Л. Чэслаўская (па-расейску: Ночи на Плебанских Мельницах)

На ўкраінскую мову: В. Сандыга (па-ўкраінску: Ночі на Плебанських Млинах)[4].

Рэйтынгі рэдагаваць

Па вэрсіі газэты «Наша ніва» кніга «Ночы на Плябанскіх млынах» увайшла ў дзясятку найлепшых кніг 2013 году[5].

На думку выдавецтва «Звязда» і літаратуразнаўцы Ганны Кісьліцынай твор прызнаны адным зь лепшых у 2013 годзе[6].

Намінацыі рэдагаваць

У 2014 годзе аповесьць «Ночы на Плябанскіх млынах» была намінаваная на прэмію Гедройца[1][7].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Кавальскі М. (16 студзеня 2014) Топ-5 претендентов на Гедройца. Наша ніваПраверана 15 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  2. ^ Кляванец Ю. (2008) Сравнительный анализ журналов «Нёман» и «Дзеяслоў» / Людмила Рублевская. «Ночи на Плебанских Мельницах». ЛитКритика.by. Праверана 15 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  3. ^ Рублеўская, Л. І. Ночы на Плябанскіх млынах. Мастацкая літаратураПраверана 15 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  4. ^ Ночы на Плябанскіх Млынах (рас.). Лябараторыя фантастыкі. Праверана 15 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  5. ^ Макарэвіч С., Капк М. (31 сьнежня 2013) Найлепшыя кнігі 2013 паводле версіі «Нашай Нівы» Праверана 16 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  6. ^ Кісьліцына Г. (16 студзеня 2014) Лепшыя кнігі 2013 года. Выдавецкі дом «Звязда». Праверана 16 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 15 лютага 2014 г.
  7. ^ Кавальскі М. (13 лютага 2014) Наумчик, Дашкевич, Северинец и другие: объявлен полный список претендентов на премию Гедройца (рас.). Наша ніва. Праверана 16 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 16 лютага 2014 г.