Нэалягічная сынагога ў Браціславе
(Перанакіравана з «Нэалягічная сынагога (Браціслава)»)
Нэалягічная сынагога ў Браціславе — сынагога, збудаваная ў 1893 годзе паводле праекту Дэзша Мільха, якая знаходзілася ў Старым Горадзе побач з Катэдральным саборам Сьвятога Марціна. У час Другой сусьветнай вайны ня толькі пазьбегла зьнішчэньня, але яшчэ і рэжым ксяндза Ціса плянаваў перабудаваць сынагогу ў габрэйскі музэй. Пасьля вайны служыла ў якасьці дзяржаўнага (камэрцыйнага) тэлебачаньня. Была разбурана ў 1967 годзе ў сувязі з будаўніцтвам Новага мосту. Зараз тут знаходзіцца помнік памяці ахвяраў Галакосту.