Новая Слабада (Гомельская вобласьць)

вёска ў Пірэвіцкім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Но́вая Слабада́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 13 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 75 км ад Гомелю.

Новая Слабада
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 13 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′23.7″ пн. ш. 30°20′17.3″ у. д. / 52.839917° пн. ш. 30.338139° у. д. / 52.839917; 30.338139Каардынаты: 52°50′23.7″ пн. ш. 30°20′17.3″ у. д. / 52.839917° пн. ш. 30.338139° у. д. / 52.839917; 30.338139
Новая Слабада на мапе Беларусі
Новая Слабада
Новая Слабада
Новая Слабада

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай прастакутнай шыротнай вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 7 двароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць