Новае Ляўкова
Новае Ляўкова (па-польску: Lewkowo Stare, на мясцовай беларускай гаворцы: Новае Ляўково[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка. З 1 студзеня 2006 году афіцыйная польская назва вёскі заменяная з Nowe Lewkowo на Lewkowo Nowe[3].
Новае Ляўкова | |
польск. Lewkowo Nowe | |
Мясцовая назва: | Ляўково |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: | 209 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′45″ пн. ш. 23°43′5″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 23.71806° у. д.Каардынаты: 52°52′45″ пн. ш. 23°43′5″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 23.71806° у. д. |
Новае Ляўкова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 687.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход ў Старым Ляўкове[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя вёскі цесна зьвязаная з суседнім Старым Ляўковам. Каля паловы 19 ст. на землях вёскі былі заснаваныя новыя парафіяльныя могілкі, на якіх у 1853 годзе пабудаваная была капліца (зараз на могілках стаіць Васкрасенская капліца пабудаваная ў 1965 годзе)[2]. У міжваенны пэрыяд Старое Ляўкова прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 185 жыхароў (177 беларускай нацыянальнасьці, 8 палякаў)[6]. На пераломе ліпеня і жніўня 1941 году вёска была спаленая нямецкай паліцыяй, а жыхары выгнаныя. Вярнуліся на месца толькі пасьля вайны[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Лазавым. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ^ а б в Старое Ляўкова і Новае Ляўкова (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji z dnia 27 grudnia 2005 r. w sprawie ustalenia, zmiany i znoszenia urzędowych nazw niektórych miejscowości oraz obiektów fizjograficznych (пол.) Dz.U. 2005 nr 264 poz. 2208 Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Пятра і Паўла ў Старым Ляўкове (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.