Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны
Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны — музэй, які месьціцца ў Кіеве на вуліцы Багдана Хмяльніцкага. Дзейнічае ў сыстэме НАН Украіны. Зьяўляецца адным з найбуйнейшых навукова-прыродных музэяў сьвету.
Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны | |
Національний науково-природничий музей НАН України | |
Будынак музэю. Галоўны ўваход | |
Месцазнаходжаньне | Кіеў, Украіна |
---|---|
Адрас | вул. Багдана Хмяльніцкага, 15 |
Створаны | 1966 г. |
Адкрыты | 1 сьнежня 1967 |
Дырэктар | Ігар Емяльянаў |
Геаграфічныя каардынаты | 50°26′43″ пн. ш. 30°30′53″ у. д. / 50.44528° пн. ш. 30.51472° у. д.Каардынаты: 50°26′43″ пн. ш. 30°30′53″ у. д. / 50.44528° пн. ш. 30.51472° у. д. |
Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны | |
museumkiev.org |
Музэй разьмешчаны ў будынку былой Ольгінской школы, пабудаванай у 1914—1927 гадах у нэаклясычным стылі. Згодна з рашэньнем прэзыдэнта Ўкраіны быў прысвоены статус Нацыянальнага музэю 10 сьнежня 1996.
Складаецца зь пяці аддзелаў: геалёгіі і мінэралёгіі, палеанталёгіі, заалёгіі, батанікі, археалёгіі. У 24 залах агульнай плошчай 8000 м² ёсьць больш за 30 000 экспанатаў. Музэй адкрыты зь серады па нядзелю з 10 гадзінаў раніцы да 5 гадзінаў вечара.
Навуковыя часопісы і таварыствы
рэдагавацьМузэй выдае два навуковыя часопісы:
- Весьнік Нацыянальнага навукова-прыродазнаўчага музэю,
- Працы Тэрыялягічнай школы (выдадзена па 15 тамоў кожны).
Пры музэі дзейнічаюць два навуковыя таварыствы:
- Тэрыялёгічным (асноўная форма дзейнасьці — прафэсійная сетку і штогадовая канфэрэнцыя «Тэрыялягічная школа» і выданьне часопіса «Працы Тэрыялягічнай школы»)
- Герпэталягічным (асноўная форма дзейнасьці — раз у два гады Герпэталёгічная канфэрэнцыя і выданьне зборніка «Працы Ўкраінскага герпэталягічнага таварыства»)