Нацыянальная бібліятэка Альбаніі

Нацыянальная бібліятэка Альбаніі (па-альбанску: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) знаходзіцца ў сталіцы краіны Тыране[1]. Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[2] і афіцыйна адкрытая 10 сьнежня 1922 году.[2][3]

Нацыянальная бібліятэка Альбаніі
па-альбанску: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë
Абрэвіятура НБА
Дата ўтварэньня 1920
Тып Бібліятэка
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Тырана
Каардынаты 41°19′42″ пн. ш. 19°49′11″ у. д. / 41.32833° пн. ш. 19.81972° у. д. / 41.32833; 19.81972
Кіраўнік Аўрэл Пласары
Матчына кампанія Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Альбаніі
Сайт [1]

Нацыянальная бібліятэка Альбаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут, найстарэйшы ў Альбанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Альбаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленьне, захоўваньне і давядзеньне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну альбанскага народу. На нацыянальным узроўні яна ладзіць бібліятэчную адукацыю і павышэньне прафэсійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-дасьледчага цэнтру ў вобласьці бібліятэчнай справы.

У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, пэрыядычныя выданьні, мапы, атлясы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўваньня. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксьце альбанскай, так і эўрапейскай культуры. Бібліятэка звычайна працуе 72 гадзіны ў тыдзень для асобаў старэйшых за 16 гадоў.

  1. ^ National Library of the Republic of Albania LibDex, 2014-04-23}}
  2. ^ а б Etleva Domi National Library of Albania, Encyclopedia of Library and Information Science, 2003-06-23
  3. ^ Albanian National Bibliography University of Illinois at Urbana-Champaign

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 41°19′42″ пн. ш. 19°49′11″ у. д. / 41.32833° пн. ш. 19.81972° у. д. / 41.32833; 19.81972