На́ступ Нівэ́ля (Таксама ў гістарыяграфіі ўжываюцца назвы «Бітва Нівэля», «Разьня Нівэля» ці «Мясарубка Нівэля», 16 красавіка 1917 — травень 1917) — найбуйнейшая бітва Першай сусьветнай вайны. Названая па імені галоўнакамандуючага францускай арміі Рабэра Нівэля. Скончылася паразай Антанты. Наступ Нівэля стаў сымбалем бессэнсоўных чалавечых ахвяр.

Наступ Нівэля
Заходні фронт ў 1917 годзе
Дата: 16 красавіка 1917 — 9 траўня 1917
Месца: 49°30′00″ пн. ш. 03°30′00″ у. д. / 49.5° пн. ш. 3.5° у. д. / 49.5; 3.5Каардынаты: 49°30′00″ пн. ш. 03°30′00″ у. д. / 49.5° пн. ш. 3.5° у. д. / 49.5; 3.5
Паўночная Францыя
Вынік: Перамога нямецкай арміі
Супернікі
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Рабэр НівэльСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Эрых Людэндорф
Колькасьць
850 000 чалавек,
7000 гармат,
128 танкаў
каля 480 000 чалавек
Страты
Сьцяг Францыі Францыя: 118 000 — 187 000 забіта і паранена

Сьцяг Вялікабрытаніі Брытанія: 160 000 забіта і паранена

Сьцяг Расеі Расея: 5183 забіта
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) каля 163 000 чалавек
(15 000 — 20 780 палонных)

Становішча бакоў перад наступам

рэдагаваць

У красавіку 1917 году хаўрусьнікі на Заходнім фронце мелі значныя вайсковыя рэсурсы, войскі Антанты складалі бэльгійскія, партугальскія, францускія, брытанскія войскі, а таксама Расейскі экспэдыцыйны корпус. Агульная колькасьць хаўрусных войскаў была каля 4 500 000 чалавек, нямецкая армія мела 2 700 000 чалавек.

Наступ з мэтай канчатковага разгрому нямецкага войска распрацаваў новы галоўнакамандуючы францускай арміі генэрал Нівэль. Усяго для правядзеньня апэрацыі меркавалася прыцягнуць больш за 100 пяхотных дывізій хаўрусьнікаў і звыш 11 тыс. гармат розных тыпаў і калібраў. Нямецкае камандаваньне на месцы галоўнага ўдару мела 27 пяхотных дывізій, 2431 гармату і 640 самалётаў. Нівэль разьлічваў на раптоўнасьць удару, аднак немцам пашчасьціла даведацца аб падрыхтоўцы маштабнага наступу: 4 красавіка ў палон быў узяты францускі унтэр-афіцэр, які меў пры сабе загад, які выяўляў плян апэрацыі. Нямецкае камандаваньне даведалася аб падрыхтоўцы адцягваючага ўвагу ўдару ангельскімі войскамі.

Брытанскі наступ

рэдагаваць

Апэрацыя пачалася рана раніцай 9 красавіка. Брытанскія войскі пачалі наступ каля Арасу. Усяго ў наступе каля Арасу удзельнічала каля 30 пяхотных і 3 кавалерыйскія дывізій, 60 танкаў. У першыя дні наступу ангельскія арміі ўзялі першую лінію абароны, уклініліся ў нямецкі фронт. Наступ спыніўся з-за парушэньня ўзаемадзеяньня пяхоты з артылерыяй і танкамі. Посьпех спрыяў толькі канадзкім войскам, якія змаглі захапіць раён Вімі-Рыж.

Францускі наступ

рэдагаваць
 
Атака францускай пяхоты ў раёне Шэмэн дэ Дам

Наступу асноўных сіл францускіх армій на кірунку галоўнага ўдару папярэднічала артылерыйская падрыхтоўка, праведзеная з 7 па 12 красавіка. Наступ з-за дрэннай артылерыйскай падрыхтоўкі быў адкладзены да 16 красавіка, аднак новая артылерыйская падрыхтоўка таксама не дала чаканых вынікаў.

 
Францускі танк «Шнэйдэр», падбіты немцамі.

16 красавіка пяхота 5-й і 6-й францускіх армій паднялася ў атаку. Нямецкія войскі пакінулі першую лінію абароны, пакінуўшы толькі кулямётныя разьлікі ў бэтонных каўпаках. Наступаючая француская пяхота трапіла пад зььнішчальны агонь нямецкіх кулямётаў. Аднак, несучы вялікія страты, французы працягнулі атаку. Часткам 5-й арміі ўдалося нават захапіць другую лінію абароны — зрэшты, яны былі выбітыя адтуль зь вялікімі стратамі. 6-я армія, патрапіўшы пад шквальны кулямётны агонь, адкацілася назад. Французы ўвялі ў бой танкі мадэлі «Шнэйдэр». На пазыцыі нямецкіх войскаў рушылі 128 танкаў. Каб павялічыць запас ходу, на танкі звонку зьмясьцілі бакі з палівам, таму яны загараліся ад трапляньня нават кулі. У першым атрадзе было падбітыя 39 танкаў, яго камандзір быў забіты. Другі атрад заўважыла нямецкая авіяцыя, а пасьля артылерыя спыніла той наступ: з 128 танкаў з поля бою вярнуліся каля 10.

17 красавіка атака працягнулася. 4-я француская армія пры падтрымцы 10-й здолела захапіць узвышша, аднак на гэтым посьпехі атакуючых скончыліся, хаця ангельцы атакавалі на гэтым участку аж да траўня. Атакі саюзьнікаў былі безвыніковыя, нямецкі фронт ня быў прарваны.

Па патрабаваньні ўраду апэрацыя была спыненая. У «наступу Нівэля» французы страцілі забітымі і параненымі 180 000 чалавек, ангельцы 160 000 чалавек. Страты нямецкай арміі склалі 163 000 чалавек (29 000 палоннымі).

Вынікі наступу

рэдагаваць
 

Пасьля няўдалай апэрацыі Нівэль быў зьняты са сваёй пасады, на яго месца быў прызначаны генэрал Пэтэн. У францускай арміі пачаліся хваляваньні, салдаты адмаўляліся слухацца, пакідалі акопы, захоплівалі грузавікі і цягнікі, каб адправіцца ў Парыж. Мяцеж ахапіў 54 дывізіі, 20 000 салдат дэзэрціравала. Хваля забастовак прайшла на ваенных заводах Францыі, у швейнай прамысловасьці, на будоўлях. У траўні і чэрвені страйкавалі рабочыя мэталюргічнай прамысловасьці.

Аднак новы камандуючы вельмі жорстка душыў усе выступы ў арміі. У ліпені быў аддадзены загад аб увядзеньні сьмяротнага пакараньня за адмову падпарадкоўвацца.

Рэвалюцыйны рух ахапіў і Расейскі экспэдыцыйны корпус, які знаходзіўся на Заходнім фронце. Расейскія часткі прадэманстравалі вялікую мужнасьць у «Бітве Нівэля». З 20 000 расейскіх салдат тады загінулі 5 183 чалавекі. Правал наступу і велізарныя ахвяры выклікалі абурэньне ў асяродку расейцаў. Ведаючы пра рэвалюцыю ў Расеі, яны запатрабавалі вяртаньня на радзіму.

У ліпені расейскія часткі былі зьняты з фронту і пераведзены ў лягер Ля-Курцін. Там расейцаў атачылі францускія войскі, якія з асаблівай жорсткасьцю задушылі выступ расейскіх частак. 110 чалавек было перададзеныя суду, астатнія адпраўленыя на Салоніцкі фронт.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кіган Джон Первая мировая война — М.: АСТ, 2004. — 576 с — 4000 ас. — ISBN 5-170-12437-6.
  • Зайончкоўскі А. М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с — ISBN 5-89173-082-0.
  • Бэзіл Лідэл Гарт 1914. Правда о Первой мировой — М.: Эксмо, 2009. — 480 с — 4300 ас. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / пад рэдакцыяй І. І. Растунова — у 2-х тамах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 ас.