Нарэндра Модзі

індыйскі палітык

Нарэндра Дамадардас Модзі (на гуджараці: નરેન્દ્ર મોદી; нар. 17 верасьня 1950, Ваднагар, Гуджарат) — індыйскі палітык, прэм’ер-міністар Індыі з 26 траўня 2014. Сябра партыі Бгаратыя Джаната (ПБД) і правай ваенізаванай арганізацыі Раштрыя Сваямсэвак Санг (РСС).

Нарэндра Модзі
на гуджараці: નરેન્દ્ર મોદી
гіндзі: नरेन्द्र मोदी
з 26 траўня 2014
Папярэднік Манмаган Сынг[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 верасьня 1950(1950-09-17)[1][2][3] (74 гады)
Партыя:
Сужэнец: Джашадабэн Нарэндрабгай Модзі[d][10]
Бацька: Дамадардас Мульчанд Модзі[d]
Маці: Геерабэн Модзі[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вырас і атрымаў сярэднюю адукацыю на паўночным усходзе штату Гуджарату. У васьмігадовым веку ўступіў у Раштрыю Сваямсэвак Санг.

У 18-гадовым веку ажаніўся з Джашадабэн Модзі, якую неўзабаве пакінуў. З 1971 працаваў у РСС. У 1985 партыя адправіла яго ў ПБД, дзе ён хутка прасоўваўся і ў 1998 року заняў пасаду генэральнага сакратара.

У 2001 прызначаны галоўным міністрам Гуджарату, а пасьля абраны ў парлямэнт. Жорстка здушыў забурэньні 2002 року(d), падчас якіх загінулі больш за 1000 чалавек, пераважна мусульманаў.

На парлямэнцкіх выбарах 2014 року прывёў ПБД да перамогі ўпершыню з 1984. Пераабраны на новы тэрмін у 2019 року. А вось у 2024 року партыя Модзі страціла парлямэнцкую большасьць і была вымушаная ўтварыць урадавую кааліцыю з Нацыянальна-дэмакратычным альянсам.

За час ягонага знаходжаньня на пасадзе у Індыі адбываўся паступовы адыход ад дэмакратыі(d), згаршэньне стану дэмакратычных інстытуцыяў, правоў чалавека і свабоды выказваньняў. Аднак Нарэндра Модзі захоўвае даволі высокі ўзровень падтрымкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць