Нараўскі замак
Славутасьць | |
Нараўскі замак
Narva kindlus | |
Краіна | Эстонія |
Месцазнаходжаньне | Нарва[d] |
Каардынаты | 59°22′32″ пн. ш. 28°12′3″ у. д. / 59.37556° пн. ш. 28.20083° у. д.Каардынаты: 59°22′32″ пн. ш. 28°12′3″ у. д. / 59.37556° пн. ш. 28.20083° у. д. |
Першае згадваньне | 1329 |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Статус | архітэктурны помнік[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Нараўскі замак | |
Нараўскі замак на Вікісховішчы |
За́мак Ге́рмана (па-эстонску: Hermanni linnus) — сярэднявечны замак у эстонскім месьце Нарва на беразе ракі Нарва, заснаваны ў XIII стагодзьдзі. У цяперашні час тут дзейнічае музэй.
Мінуўшчына
рэдагавацьДакладны ўзрост Нараўскага замку дагэтуль выклікае спрэчкі гісторыкаў. Большасьць зь іх сыходзяцца ў думцы, што першыя драўляныя ўмацаваньні збудавалі датчане пасьля заваёвы Паўночнае Эстоніі ў XIII стагодзьдзі. Першыя пісьмовыя згадкі пра замак датаваныя 1329 рокам.
На пачатку XIV стагодзьдзя датчане пачалі будаваць каменную фартэцыю зь вежай, якая пазьней атрымае назву Германавай. У 1347 року кароль Даніі Вальдэмар IV прадаў Паўночную Эстонію Лівонскаму ордэну, які перабудаваў Нараўскі замак дзеля сваіх патрэбаў. З прычыны зьяўленьня на супрацьлеглым баку Нарвы Івангародзкага замку давялося дабудоўваць і вежу Германа.
На пераломе XV—XVI стагодзьдзяў Ордэн абнёс места дадатковай сьцяной (зруйнаваная ў 1777 року). Вядома, што яна мела чатыры брамы з усіх бакоў. Вароты былі пакрытыя жалезнымі пласьцінамі, перад імі разьмяшчаліся пад’ёмныя масты. Па пэрымэтры сьцяны былі пастаўленыя прынамсі сем вежаў і выкапаны роў.
Ад 1581 замак знаходзіўся ў валоданьні Швэцыі. У 1676—1680 швэды пабудавалі дадатковыя ўмацаваньні, таксама адбылася частковая перабудова ўжо існых збудаваньняў. У 1684 пачалося будаўніцтва бастыённых умацаваньняў паводле пляну Эрыка Дальбэрга. Заходняя і паўночная часткі крэпасьці былі значна пашыраныя і ўмацаваныя, безь зьмяненьняў засталася толькі сьцяна, што выходзіла да ракі. Швэды не пасьпелі скончыць рэканструкцыі, бо ў 1704 року Нарва была захопленая расейскімі войскамі.
У 1822 завершанае будаўніцтва Заходняе брамы. У 1875 зруйнаваная Цёмная брама.
Замак быў значна пашкоджаны ў часе Другой сусьветнай вайны. У 1950 распачатая рэстаўрацыя.
Цяпер у вежы Германа і ў найстарэйшай частцы замку разьмешчаны Нараўскі музэй, а на бастыёнах Нараўскіх умацаваньняў разьбіты парк.
Галерэя
рэдагаваць-
1860-я
-
Нараўскі і Івангародзкі замкі
-
Вежа Герман
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Эльдар Эфендиев. Нарва. Путеводитель. — Таллинн: Периодика, 1990.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына музэю (эст.) (рас.) (анг.) (лац.) (фін.)