Нажуа Бэлізэль

француская сьпявачка

Нажуа Бэлізэль (па-француску: Najoua Belyzel), саўпраднае імя Нажуа Мазуры (франц. Najoua Mazouri; нарадзілася 15 сьнежня 1981 году, Нансі, Францыя) — француская сьпявачка мараканскага паходжаньня, працуе ў стылі поп-рок.

Нажуа Бэлізэль
Najoua Belyzel
Дата нараджэньня 15 сьнежня 1981 (42 гады)
Месца нараджэньня Нансі, Францыя
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Псэўданімы Najoua Belyzel
Жанры поп-рок
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Najoua Belyzel
Лэйблы Scorpio Music, Sony Music Entertainment
Сайт najouabelyzel.com

Біяграфія рэдагаваць

Нажуа нарадзілася ў вялікай сям’і мігрантаў — яна мае трох сясцёр і двух братоў. Ейны бацька зьяўляецца мараканцам, а маці мае эгіпецкае паходжаньне.

Ужо ў 14 гадоў Нажуа пачала пісаць уласныя песьні. Ейныя бацькі хацелі, каб яна атрымала добрую адукацыю, і яна ў 2001 годзе паступіла ва ўнівэрсытэт Нансі на юрыдычны факультэт. Аднак у адзін дзень яна закінула вучобу й зьехала ў Парыж, каб стаць сьпявачкай.

Празь некаторы час, ужо жывучы ў Парыжы, яна атрымала запрашэньне на кастынг, пасьпяхова прайшла яго й стала чацьвертай удзельніцай музычнага праекту «Бэнуа» (франц. Benoît).

Першым вялікім посьпехам Нажуа на эстрадзе стаў сынгл «Gabriel», рэліз якога прыпаў на 21 лістапада 2005 году. Самотнік быў вельмі добра прыняты ня толькі ў Францыі, але й у многіх іншых краінах, прытым ня толькі франкамоўных. Заканамерным працягам стаў выпуск паўнавартаснага альбому «Entre deux mondes». У 2009 годзе сьвет пабачыў другі сольны альбом пад назовам «Au Féminin».

30 жніўня 2014 году сьпявачка анансавала выпуск свайго трэцяга студыйнага альбому пасьля доўгага перапынку. Ён будзе называцца «De la Lune au Soleil». Стартавы сынгл «Rendez-Vous» быў даступны 7 верасьня. У гэты ж дзень выйшаў відэакліп на кампазыцыю.

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Самотнікі рэдагаваць

  • «Gabriel» (2005)
  • «Je ferme les yeux» (2006)
  • «Comme toi» (2006)
  • «Quand revient l'été» (2007)
  • «La Bienvenue» (2009)
  • «Rendez-Vous» (2014)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Нажуа Бэлізэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў