Надзея Румянцава

савецкая і расейская акторка тэатра і кіно

Надзе́я Васі́льеўна Румя́нцава (9 верасьня 1930, сяло Патапава, Смаленская вобласьць — 8 красавіка 2008, Масква) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно.

Надзея Румянцава
Імя пры нараджэньні Надзея Васільеўна Румянцава
Дата нараджэньня 9 верасьня 1930(1930-09-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 красавіка 2008(2008-04-08)[1] (77 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак мозгу[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка, вядучая, тэлевядучая
Месца працы
Гады дзейнасьці 19522006
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID nm0750184

Біяграфія

рэдагаваць

Надзея Румянцава пасьля школы паступіла ў дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя Луначарскага. На іспытах прачытала маналёг Фамусава, што і вызначыла яе лёс. Акторка і пэдагог Вольга Пыжова ўскладала на Румянцаву вялікія надзеі, таму ўзяла яе з сабой у УДІК (па-расейску: ВГИК), куды з часам перайшла працаваць.

Надзея Румянцава ў выніку скончыла Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі, але да таго часу яна ўжо была знанай акторкай на амплуа «травэсьці». Яна ўжо шмат працавала на сцэне Цэнтральнага дзіцячага тэатру і зьнялася ў фільмах «Навстречу жизни» і «Алеша Птицын вырабатывает характер». Пасьля кінафільма «Королева бензоколонки» усе маленькія кірпаносыя дзяўчынкі пазналі, што і яны могуць стаць кіназоркамі.

У 1955 годзе Надзея Румянцава паступіла на службу ў Тэатар-студыю кінаактора. Праз 6 гадоў яна зьнялася ў фільме «Девчата», які прынёс ёй сусьветную славу. Пасьля «Девчат» здымалася яшчэ ў агульнай складанасьці ў 24 фільмах. Агучвала некалькі кінаралей: яе голасам кажа Ніна ў «Кавказской пленнице» і Ніколь у «Как украсть миллион».

У канцы 1960-х на доўгі час перастала здымацца ў кіно, паколькі жыла за мяжой, суправаджаючы ў замежных камандзіроўках свайго мужа, дыплямата Вілі Хштаяна. Дачка Карына нарадзілася ў Малайзіі.

Пасьля вяртаньня ў СССР удала склалася кар’ера на тэлебачаньні: кожная нядзельная раніца тэлевізійны «Будильник», вядучай якога была Надзея Васільеўна, абуджаў тысячы савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак. Прымала ўдзел у агучваньні агульнавядомых у СССР мультыплікацыйных фільмаў «38 попугаев», «Привет мартышке», «Бабушка удава». Зьнялася ў эпізадычных ролях яшчэ ў некалькіх кінакарцінах, працягнула агучваць фільмы.

Па словах блізкай сяброўкі Галіны Пешковай, «Румянцава даўно адышла ад кінэматаграфічных справаў, увесь час прысьвячала сям’і мужу і дачцы Карыне». Два гады назад Надзея Васільеўна зьнялася ў апошняй у сваім жыцьці тэлепраграме «Лінія жыцьця» на канале «Культура».

Надзея Васільеўна апошнія гады пакутавала ад сур’ёзнага анкалягічнага захворваньня мозгу. У 1996 годзе двое злодзеяў спрабавалі абрабаваць кватэру. Злодзеяў затрымаў Хштаян (у маладосьці займаўся адзінаборствамі), але адзін з злодзеяў пасьпеў нанесьці Надзеі Васільеўне ўдар па галаве. Да канца жыцьця Надзею Васільеўну перасьледвалі моцныя болі.

Надзея Румянцава сканала ў адной з маскоўскіх клінік, у аўторак увечар 8 красавіка 2008 году ў 21:40 па Маскоўскім часе, у ўзросьце 77 гадоў. Побач зь ёй увесь апошні тыдзень знаходзіўся яе муж Вілі Хштаян.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца ў суботу 12 красавіка 2008 году ў 11:00 у Белай зале Дома кіно, у 14:00 пачнецца адпяваньне ў Галоўным храме Ваганькаўскага цьвінтара ў Маскве.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ http://russianfilm.blogspot.com/2008/04/cult-actress-nadezhda-rumyantseva.html