Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку
Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку — дзяржаўная навуковая ўстанова Генэральнай пракураты Беларусі, заснаваная ў жніўні 2006 году.
Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | НПЦ ПУЗП |
Дата ўтварэньня | 3 жніўня 2006 (18 гадоў таму) |
Праўны стан | навуковая ўстанова |
Задача | навуковая дзейнасьць |
Сядзіба | вул. Захарава, д. 76 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Дырэктар | Ігар Мароз |
Намесьнікі | Алег Русецкі, Васіль Марчук |
Галоўная ўправа | Генэральная пракуратура Беларусі |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Непасрэдна падпарадкоўвалася генэральнаму пракурору Беларусі. Мела задачай прымяненьне навукі пры барацььбе са злачынствамі і правапарушэньнямі[1].
Заснаваньне
рэдагавацьУстанова была заснаваная Ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 3 жніўня 2006 г. № 482 «Аб стварэньні дзяржаўнае установы» пад назвай Навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[2].
Навукова-практычны цэнтар стаў часткаю пракуратуры і непасрэдна быў падпарадкаваны генэральнаму пракурору Беларусі. На чале ўстановы стаў дырэктар. Ён мае двух намесьнікаў. Дырэктара садзіць на пасаду генэральны пракурор Беларусі. Намесьнікаў дырэктара прызначае генпракурор, але пасьля папярэдніх перамоваў з дырэктарам Установы. На працягу 10 гадоў узначальваў Установу вядомы вучоны – доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Уладзімер Міхайлавіч Хоміч.
На работу ў Навукова-практычны цэнтр запрасілі прафэсыянальныя вучоныя, да іх прад'яўляюцца асаблівыя патрабаваньні. У асноўным гэта навукоўцы, якія ўнеслі ўклад у развіцьцё беларускай крымінальна-прававой навукі, умацаваньне законнасьці й правапарадку, а таксама вопытныя пракурорскія работнікі. Установа была разьмешчаная ў Менску каля Генэральнае пракуратуры. Знаходзіцца ў Менску па вуліцы Захарава, д. 76.
Работа
рэдагавацьАсноўнымі напрамкамі дзейнасьці Ўстановы стала правядзеньне:
- крыміналягічных дасьледаваньняў для барацьбы са злачыннасьцю,
- распрацоўку навукова абгрунтаваных мер па папярэджаньні злачынстваў,
- умацаваньне законнасьці й правапарадку,
- павышэньне эфэктыўнасьці пракурорскага нагляду,
- удасканаленьне правапрымяняльнай дзейнасьці й заканадаўства,
- правядзеньне абавязковае крыміналягічнай экспэртызы праектаў законаў,
- укараненьне вынікаў навуковых дасьледаваньняў у практычную дзейнасьць.
Дзейнасьць НПЦ ПУЗП відаць у выданьні навуковых выданьняў (кнігаў, допісах у часопісах і інш.) Былі выдадзеныя мэтадычныя дапаможнікі па рабоце пракурораў. Былі прапановы ў заканадаўчае дзейнасьці ў вобласьці папярджаньня правапарушэньняў, барацьбы зь пьянствам і наркаманіяю. Установа заключыла некалькі дагавораў з устаноовамі па-за межамі Беларусі з наступнымі краінамі: Расея, Казахстан, Украіна, Ўзбэкістан[3][4].
Дзяржаўны камітэт па навуцы й тэхналёгіях Беларусі і Нацыянальная акадэмія Навук Беларусі далі пасьведчаньне (16.03.2018 № 199) НПЦ ПУЗП пасьля таго, як той акрэдытавалі ў якасьці навуковай установы[5]
Управа
рэдагавацьУправа Ўстановы складаецца з наступных ўраднікаў і ўрадаў:
- дырэктар
- навуковая рада
- рэдакцыйная рада
- рэдакцыйная калегія
Дырэктар
рэдагавацьЗ пачатку заснаваньня Ўстановы 10 гадоў узначальваў доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь Уладзімер Міхайлавіч Хоміч.
З 4 студзеня 2017 г.[6] дырэктарам дзяржаўнае ўстановы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прызначаны кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Марчук Васіль Васільевіч.
Установа мае наступныя аддзелы[7]:
Назва аддзелу | Імя начальніка | Званьне |
мэтадалягічнага забесьпячэньня крыміналягічных экспэртыз | Касьянава Алена Васільеўна | — |
крыміналягічнага маніторынгу заканадаўства і ўдасканаленьня правапрымяняльнай практыкі | Паляшчук Натальля Анатольеўна | — |
крыміналягічных дасьледаваньняў | Буры Віталь Яўгенавіч | кандыдат юрыдычных навук, дацэнт |
навукова-мэтадычнага забесьпячэньня пракурорскага нагляду | Нікіцін Юрый Аляксандравіч | кандыдат юрыдычных навук, дацэнт |
распрацоўкі мер супрацьдзеяньня арганізаванае злачыннасьці й карупцыі | Кароціч Алена Аляксееўна | кандыдат юрыдычных навук, дацэнт |
праблем умацаваньня законнасьці ў сфэры эканамічнае дзейнасьці | Гашнікава Тамара Уладзімераўна | кандыдат юрыдычных навук |
арганізацыйна-фінансавага забесьпячэньня й кантролю правядзеньня крыміналягічных экспэртыз | Краўцоў Алег Эдуардавіч | — |
Навуковая рада
рэдагавацьНавуковая рада [8] — калегіяльны ўрад кіраваньня па арганізацыі правядзеньня навукова-практычных дасьледаваньняў.
Асноўныя напрамкі дзейнасьці Навуковае рады:
- абмеркаваньне асноўных напрамкаў работы Ўстановы й вынікаў навуковых дасьледаваньняў, якія праводзяцца як самастойна, так і сумесна зь іншымі грамадамі;
- разгляд справаздач аб выкананьні навукова-дасьледчых работ;
- зацьвярджэньне праграм фундамэнтальных дасьледаваньняў;
- абмеркаваньне важных і значных прапаноў па ўдасканаленьні заканадаўства й правапрымяняльнае практыкі;
- рады на выданьне манаграфіяў і іншых найболей значных навукова-мэтадычных матэрыялаў, падрыхтаваных работнікамі Ўстановы, або разам зь іншымі грамадамі.
Вучоная рада ўтвараецца ў наступным складзе:
- дырэктар (старшыня Навуковае рады),
- намесьнікі дырэктара,
- памочнік дырэктара (вучоны сакратар Навуковае рады),
- кіраўнікі структурных аддзелаў Установы.
У склад Навуковае рады могуць уваходзіць іншыя работнікі Ўстановы, а таксама навукоўцы, якія робяць у іншых грамадах, пракурорскія работнікі, работнікі іншых праваахоўных урадаў.
Дзейны склад Навуковае рады зацьверджаны загадам Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь 25 лістапада 2020 году[9].
Рэдакцыйная рада
рэдагавацьАсабовы склад рэдакцыйнае рады Ўстановы (па стане на 1 студзеня 2022 году):
- Швед Андрэй Іванавіч - Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (старшыня рэдакцыйнага савета);
- Хоміч Уладзімер Міхайлавіч - загадчык інфармацыйна-метадычнага кабінета ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь", доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (намесьнік старшыні рэдакцыйнае рады);
- Бабій Мікалай Аляксеевіч - вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне праваахоўнай дзейнасьці і ажыцьцяўленьня правасуддзьдзя Інстытута прававых дасьледаваньняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Бібіла Валянціна Мікалаеўна – прафэсар катэдры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
- Гучок Аляксандар Яўгенавіч - Старшыня Вышэйшае атэстацыйнай камісыі Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, дацэнт;
- Казачэнка Іван Якаўлевіч – загадчык катэдры крымінальнага права Ўральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны дзеяч навукі Расейскае Фэдэрацыі;
- Лосеў Уладзімер Уладзімеравіч – рэктар УА ФПБ “Міжнародны ўнівэрсытэт “МІПСА”, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Марціновіч Ізабэла Іванаўна – доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь;
- Мартыненка Ігар Эдуардавіч – загадчык катэдры грамадзянскага права і працэсу Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
- Наўроцкі Вячаслаў Аляксандравіч - прафэсар катэдры тэорыі права і правоў чалавека Ўкраінскага каталіцкага ўнівэрсытэта, доктар юрыдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Нацыянальнае акадэміі прававых навук Украіны;
- Функ Ян Ёсіфавіч - Старшыня Міжнароднага арбітражнага (трацейскага) суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, доктар юрыдычных навук, прафэсар;
- Шастакоў Дзьмітры Анатольевіч - прэзыдэнт Санкт-Пецярбурскага міжнароднага крыміналягічнага клюба, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны дзеяч навукі Расейскае Фэдэрацыі;
- Эсмантовіч Ірына Ігараўна – дэкан юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Рэдакцыйная калегія
рэдагавацьДля спраўленьня выданьня навуковых работ Установа мае сваю рэдакцыйную калегію. Асабовы склад рэдакцыйнае калегіі Ўстановы:
- Марчук Васіль Васільевіч - дырэктар ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці і правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (галоўны рэдактар);
- Салтановіч Андрэй Уладзімеравіч - намесьнік дырэктара ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
- Русецкі Алег Валер'евіч - намесьнік дырэктара ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук;
- Вінакураў Аляксандар Юр'евіч - галоўны навуковы супрацоўнік аддзела навуковага забеспячэньня арганізацыі пракурорскай дзейнасьці Навукова-дасьледчага інстытута Унівэрсытэта пракуратуры Расейскае Фэдэрацыі, доктар юрыдычных навук, прафэсар, ганаровы работнік пракуратуры Расейскае Фэдэрацыі;
- Кароціч Алена Аляксееўна - начальнік аддзела распрацоўкі мер супрацьдзеяньня арганізаванае злачыннасьці і карупцыі ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (навуковы рэдактар);
- Сідарэнка Дар'я Алегаўна - вядучы спэцыяліст аддзела крыміналягічнага маніторынгу заканадаўства і ўдасканаленьня правапрымяняльнае практыкі ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь" (тэхнічны рэдактар);
- Хоміч Уладзімер Міхайлавіч - загадчык інфармацыйна-мэтадычнага кабінэта ДУ "Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь", доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Навукова-практычны цэнтар // Генэральная пракуратура Беларусі, 2022 г. Праверана 9 ліпеня 2022 г.
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2006 г. № 482 «Аб стварэньні дзяржаўнае установы»
- ^ Навукова-практычная дзейнасьць органаў пракуратуры. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Асабовы склад Навукова-практычная цэнтру Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Дзейнасьць Навукова-практычная цэнтру Генпракуратуры Беларусі (рас.). Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Загад Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2017
- ^ аддзелы Навукова-практычная цэнтра пры Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Навуковая рада Навукова-практычная цэнтра пры Генпракуратуры Беларусі. Генэральная пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Загад Генэральнага пракурата Рэспублікі Беларусь ад 25.11.2020 № 23 «Аб зацьвярджэньні складу Навуковае рады дзяржаўнае ўстановы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацаваньня законнасьці й правапарадку Генэральнае пракуратуры Рэспублікі Беларусь».