Міхаіл Сямёнаў

беларускі лыжнік

Міхаіл Сямёнаў (нарадзіўся 18 траўня 1973, Остраў, Пскоўская вобласьць, Расея) — беларускі (раней расейскій) лыжнік і біятланіст, удзельнік 2 Алімпійскіх гульняў. Прызэр Унівэрсіяды. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу.

Міхаіл Сямёнаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся6 лютага 1986 (38 гадоў)
Остраў, РСФСР
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжныя гонкі,біятлён
Узнагароды і мэдалі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямёнаў (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У лыжным Кубку сьвету дэбютаваў у складзе зборнай Расеі 20 студзеня 2007 году, тады ж упершыню трапіў у трыццатку лепшых на этапе Кубка сьвету.

У 2009 годзе зьмяніў грамадзянства і стаў выступаць за Беларусь, тады ж перакваліфікаваўся ў біятляністы. Выступаў у сэзоне 2009/2010 у Кубку сьвету па біятлёне, але без асаблівага посьпеху, толькі адзін раз патрапіў у 40 лепшых біятляністаў і заваяваўшы пункты ў залік Кубку. У іншых гонках з займаў з 44 па 95 месцы. Па выніках сэзону заняў 103 месца ў агульным заліку Кубка сьвету. Ні ў Алімпійскіх гульнях, ні ў чэмпіянатах сьвету, як біятляніст, удзелу не прымаў. Са наступны сэзон вярнуўся ў лыжныя гонкі і працягнула кар’еру лыжніка.

На Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы, стартаваў у пяці гонках: 15 км клясычным стылем — 59-е месца, скіятлон 15 + 15 км — 24-е месца, мас-старт 50 км — 17-е месца, эстафэта — 14-е месца і спрынт — 48-е месца.

За сваю кар’еру прымаў удзел у двух чэмпіянатах сьвету, лепшы вынік — 10 месца ў камандным спрынце на чэмпіянаце сьвету 2013 году, а ў асабістых гонках 35 месца ў гонцы на 15 км клясычным стылем на чэмпіянаце сьвету 2011 году.

Уключаны ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць