Міхаіл Мукасей
Міхаіл Ісакавіч Мукасей (13 жніўня 1907, вёска Замосьце, Беларусь — 19 жніўня 2008[1]) — савецкі выведнік у ЗША.
Міхаіл Мукасей | |
Род дзейнасьці | савецкая выведка |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 жніўня 1907 |
Месца нараджэньня | Замосьце, Беларусь |
Дата сьмерці | 19 жніўня 2008 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | шпіён, дыплямат |
Дзеці | Анатоль Мукасей[d] |
Узнагароды |
Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся ў беларускай вёсцы Замосьце ў габрэйскай сям’і нашчадкавага каваля. У 18 гадоў адправіўся атрымоўваць адукацыю ў Ленінград, і ў 1937 годзе па распараджэньні ЦК ВКП(б) стаў слухачом школы Выведуправы Працоўна-сялянскай Чырвонай арміі.
Будучая жонка (пазнаёміліся ў Ленінградзе) — Лізавета Іванаўна нарадзілася ў 1912 годзе пад Уфой.
У 1939 годзе сужэнцы выехалі на працу па лініі ваеннай выведкі ў ЗША. У 1943 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву і быў прызначаны намесьнікам начальніка вучэбнай часткі адмысловай выведшколы. У 1955 годзе выязджае на нелегальную выведвальную працу ў адну з заходніх краін. У 1977 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву, займаўся падрыхтоўкай маладых нелегалаў.
У сьнежні 2004 году сужэнцы Мукасей выдалі кнігу сваіх успамінаў «Зефир і Эльза», у якой напісалі аб працы і жыцьці за мяжой на працягу 30 гадоў.
Сын — Анатоль Мукасей, кінаапэратар.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр легендарны савецкі разведчык-нелегал беларус Міхаіл Мукасей(недаступная спасылка)