Міхаі́л Міро́навіч Мартыню́к (20 сьнежня 1925, Ліхачы[1], Пружанскі павет Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 16 верасьня 2017, Масква, Расея) — савецкі і расейскі навуковец. Доктар фізычна-матэматычных навук, заслужаны прафэсар Расейскага ўнівэрсытэту дружбы народаў.

Міхаіл Мартынюк
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1925(1925-12-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 верасьня 2017(2017-09-16) (91 год)
Месца сьмерці
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мірона Мікалаевіча Мартынюка, быў старэйшым у сям’і зь яшчэ шасьцю дзецьмі[2]. З 1933 року навучаўся ў Ліхацкай польскай школе[3], з 1938 — у пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча[4], пасьля прыходу Саветаў перайшоў у сярэднюю школу №2 і ўвесну 1941 року скончыў 7 клясаў.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны Ліхачы былі акупаваныя нацыстамі. 17 ліпеня 1942 року Міхалаў бацька быў расстраляны немцамі з усімі мужчынамі вёскі ў пакараньне за напад партызанаў на паліцэйскі ўчастак, сам Міхась уратаваўся толькі дзякуючы веданьню нямецкай мовы[2]. Пасьля сканчэньня акупацыі служыў у зэнітным артылерыйскім палку і працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў мясцовай школе. У 1947 скончыў Пружанскую пэдагагічную вучэльню[3], навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, працаваў настаўнікам у вёсках Краснае, Руднікі, мястэчку Малечы, месьце Івацэвічах.

У 1955 року пераехаў у Маскву, дзе выкладаў у электратэхнічным тэхнікуме[3]. У 1959 року паступіў у асьпірантуру Маскоўскага абласнога пэдінстытуту(ru). З 1963 выкладаў фізыку ва ўнівэрсытэце дружбы народаў імя Патрыса Люмумбы. Прафэсар катэдры дастасоўнае фізыкі, заслужаны прафэсар унівэрсытэту[5].

Аўтар больш як 120 навуковых працаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку дзьвюх манаграфіяў.

  1. ^ Мартынюк 2006. С. 5.
  2. ^ а б Дарья Грекулова. По следам воспоминаний // Дружба. — Российский университет дружбы народов, 30 июня 2010. — № 12 (1386). — С. 4.
  3. ^ а б в Зялевіч, Алена (26 кастрычніка 2017) Адданы сын навукі: 16 верасня не стала Міхаіла Міронавіча Мартынюка. Раённыя будні.
  4. ^ Юры Зялевіч. Вышэй крыжоў і ордэнаў узнагарода — вучні вашы… // «Раённыя будні». — 5 кастрычніка 2002. — С. 3.
  5. ^ Заслуженные профессора Университета (рас.) Главная / О РУДН / Кадровый состав. Российский университет дружбы народов. Праверана 23 сьнежня 2015 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Михаил Мартынюк. Зигзаги жизни: Автобиографическая повесть; Трудный путь в науку. — М.: Издательство Российского университета дружбы народов, 2006. — 221 с. — ISBN 9785209009597

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць