Міхаіл Ігнатавіч Аверын (1891, в. Пачапава Наваградскі павет, цяпер Баранавіцкі раён — 8 траўня 1943, ГУЛАГ) — дзяржаўны дзяяч БССР.

Міхаіл Аверын
Род дзейнасьці дзяржаўны дзяяч
Дата нараджэньня 1891(1891)
Месца нараджэньня в. Пачапава Наваградскі павет, цяпер Баранавіцкі раён
Дата сьмерці 8 траўня 1943
Месца сьмерці ГУЛАГ (Новасыбірская вобласьць)
Занятак палітык

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь сялянскай сям’і. У красавіку 1933 году прызначаны намесьнікам наркаму Рабоча-сялянскай інспэкцыі БССР. Пасьля пастановай сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацаваньня кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамэндаваны яе старшынём». У 1934—1935 гадах старшыня Віцебскага гарадзкога савету. З 1936 году начальнік цэху Беларускай раённай электрастанцыі, пасьля дырэктар Полацкага цагельнага заводу.

2 верасьня 1936 году пастановай Аршанскага райкаму КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разьведкі». У лютым 1937 году выведзены са складу ЦВК БССР. Па яго апэляцыі бюро ЦК КП(б)Б у красавіку 1937 году адмяніла рашэньне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацьвердзіліся.

6 сьнежня 1937 году арыштаваны і 28 верасьня 1938 году «тройкай» НКВД асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлягераў НКВД Новасыбірскай вобласьці. Загінуў у зьняволеньні. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 8 красавіка 1958 году.

Літаратура

рэдагаваць

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць