Міхаэл Шпачак

чэскі хакеіст

Міхаэл Шпачак (па-чэску: Michael Špaček; нар. 9 красавіка 1997 году) — чэскі хакеіст, нападнік швайцарскага клюбу «Жэнэва-Сэрвэт». У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» пад агульным 108-м нумарам.

Міхаэл Шпачак
Рост 180 см[1]
Вага 86 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 9 красавіка 1997(1997-04-09)[2][3] (27 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Жэнэва-Сэрвэт
Выступаў за
Драфт НХЛ 108, 2015
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў пардубіцкім «Дынама» ў веку 17 гадоў. У свой першы паўнавартасны прафэсійны сэзон Шпачак назьбіраў 12 пунктаў у 40 гульнях. Ён быў абраны ў 4-м раўндзе над агульным 108-м нумарам «Вініпэг Джэтс» на драфце НХЛ 2015 году[5]. За каманду аднак не гуляў, але выступаў за клюб «Рэд Дыр Рэбэлс» з Заходняй хакейнай лігі ў сэзоне 2015—2016 гадоў[6]. 2 чэрвеня 2017 году, пасьля двух сэзонаў з «Рэд Дыр Рэбэлс», Шпачак завяршыў сваю юніёрскую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца зь «Вініпэг Джэтс»[7]. Тым ня менш, адразу быў накіраваны ў «Манітоба Мус» з Амэрыканскай хакейнай лігі.

За час пандэміі канаранавірусу як абмежавана свабодным агентам з «Джэтс», Шпачак пастанавіў сабе спыніць свае памкненьні за акіянам, узгадзіўшы гадавы кантракт у Фінляндыі з «Тапарай» у жніўні 2020 году[8]. З пачатку 2021 году вярнуўся на радзіму, прыяднаўшыся да «Ацэларжы»[9]. З новым клюбам стаў чэмпіёнам Чэхіі. У траўні пераехаў да швэдзкай «Фрэлюнды», а пасьля гуляў у швайцарскіх клюбах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць