Міхась Саўка
Міха́сь Са́ўка (19 ліпеня 1927, Загор’е, Наваградчына — 10 верасьня 1990, Брусэль, Бэльгія) — бэльгійскі мастак-рэстаўратар, мастацтвазнаўца, археоляг беларускага паходжаньня.
Міхась Саўка | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1927 |
---|---|
Месца нараджэньня | Загор’е (Красьненскі сельсавет), Наваградзкі павет[d], Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 10 верасьня 1990 |
Месца сьмерці | Брусэль, Брусэль-Сталіца, Бэльгія |
Месца пахаваньня | Лёндан |
Грамадзянства | Польская Рэспубліка Польская Рэспубліка Польская Рэспубліка |
Месца вучобы | Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт |
Занятак | маляр і рэстаўратар |
Месца працы | Каралеўскі інстытут культурнай спадчыны |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саўка (неадназначнасьць).
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Навучаўся ў Баранавічах, хлапчуком вывезены ў Нямеччыну.
Скончыў факультэт археалёгіі і гісторыі мастацтва Лювэнскага ўнівэрсытэту (1955). Працаваў мастаком-рэстаўратарам у Каралеўскім інстытуце мастацкае спадчыны (Брусэль). У 1963 атрымаў бэльгійскае грамадзянства, быў залічаны ў лік сталых супрацоўнікаў інстытуту. З 1969 — адміністрацыйны сакратар, з 1982 — кіраўнік працаў інстытуту.
Распрацаваў адмысловую тэхніку рэстаўрацыйнага працэсу, быў адмыслоўцам па старажытным насьценным росьпісе, шмат друкаваўся, выяжджаў на археалягічныя раскопкі ў Грэцыю, Турэччыну, Альжыр. Атрымаў прызнаньне бэльгійскіх мастацкіх колаў і быў запрошаны выкладаць урокі маляваньня каралеве[1].
Доктар мастацкіх навук, кавалер ордэна Кароны[2] за заслугі ў галіне рэстаўрацыі.
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Людміла Мінкевіч. Самы найвялікшы скарб // «Голас Радзімы» : штотыднёвік. — 10 верасьня 2009. — № 34 (3154).
- ^ Тамара Антановіч. Гучала слова бельгійскага класіка Беларускае таварыства дружбы ў дзеянні. Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». Праверана 18 красавіка 2021 г.