Міхась Круталевіч

беларускі навуковец

Міха́сь (Міхаіл) Міха́йлавіч Крутале́віч (нар. 15 жніўня 1956, в. Каранец Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі навуковец і выкладчык. Кандыдат філялягічных навук.

Міхась Круталевіч
Дата нараджэньня 15 жніўня 1956(1956-08-15) (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак філёляг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Ад 1973 да 1974 году працаваў выкладчыкам фізычнай культуры ў васьмігадовай школе. У 1974 годзе паступіў на філялягічны факультэт БДУ, у 1979 годзе скончыў яго. Потым вучыўся ў асьпірантуры на філялягічным факультэце БДУ (скончыў у 1982 годзе). У 1982 годзе пачаў працаваць на пасадзе асыстэнта катэдры агульнага расейскага мовазнаўства Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя А. М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка). Ад 1983 да 1985 году служыў ва ўзброеных сілах СССР, камандзір дэсантна-штурмавога ўзвода. Пасьля працаваў старэйшым выкладчыкам і, нарэшце, дацэнтам. У 1987 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата філялягічных навук па спэцыяльнасьці «Мовы народаў СССР». Тэма тычылася гістарычнага іменнага словаўтварэньня. Навуковы кіраўнік Леў Шакун. У 1991 годзе прызначаны намесьнікам дэкана факультэту беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка, адначасова працаваў дацэнтам. У 1996 годзе стаў дэканам факультэту народнай культуры БДПУ імя Максіма Танка. У 2009 годзе факультэт быў рэарганізаваны і Міхась Міхайлавіч заняў пасаду дэкана толькі што створанага факультэту фізычнага выхаваньня БДПУ імя Максіма Танка[1]. У 2016—2017 гадах працаваў намесьнікам дэкана факультэту аздараўляльнай фізычнай культуры і турызму БДУФК. Ад 2017 году загадчыка катэдры фізычнага выхаваньня МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ.

Навукова-мэтадычныя працы

рэдагаваць

Аўтар больш за 80 навукова-мэтадычных прац. Удзельнічаў у стварэньні першага ў Беларусі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (2000), «Школьнага словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (2011), вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў па беларускай мове для 10 і 11 клясаў агульнаадукацыйных школ (1999, 2000, 2004). Суаўтар экспэрымэнтальных падручнікаў для 11 і 12 клясаў агульнаадукацыйнах школ з 12-гадовым навучаньнем (2004, 2005). Суаўтар падручнікаў па беларускай мове (прафэсыйная лексіка), стараславянскай мове і фізычным выхаваньні. Таксама займаўся словаўтварэньнем расейскай мовы (суаўтар школьнага дапаможніка па словаўтварэньні расейскай мовы).

Арганізацыйная праца

рэдагаваць

Адзін з арганізатараў міжнародных і рэспубліканскіх канфэрэнцыяў, прысьвечаных мастацтву, адукацыі, культуры, спорту і турызму, здароўю студэнцкай моладзі (1998—2000, 2002, 2004, 2006, 2008, 2011, 2013). Сябра Выканаўчага камітэту Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, сябар Прэзыдыюму Беларускай алімпійскай акадэміі.

Узнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Факультет ФФВ. УО «БГПУ Имени Максима Танка»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць