Гэрнінг (па-дацку: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвостраву Ютляндыі. Гэрнінг — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёну Цэнтральнай Ютляндыі (Midtjylland). Насельніцтва гораду на 1 студзеня 2016 году складала 48 531 чалавек[1].

Гэрнінг
дац. Herning
Гэрнінг
Герб Гэрнінгу
Першыя згадкі: 1800
Горад з: 1913
Краіна: Данія
Рэгіён: Міт’юлян
Плошча: 1323,5 км²
Вышыня: 58 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 48 531 чал.
шчыльнасьць: 36,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 7400
Геаграфічныя каардынаты: 56°8′10″ пн. ш. 8°58′36″ у. д. / 56.13611° пн. ш. 8.97667° у. д. / 56.13611; 8.97667Каардынаты: 56°8′10″ пн. ш. 8°58′36″ у. д. / 56.13611° пн. ш. 8.97667° у. д. / 56.13611; 8.97667
Гэрнінг на мапе Даніі
Гэрнінг
Гэрнінг
Гэрнінг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://herningonline.dk

Гісторыя

рэдагаваць

Гэрнінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку XIX стагодзьдзя падчас пэрыяду мэліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва гораду значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фэрмэраў раёну. Гэрнінг узьнік як раённы цэнтар гандлю.

У 1913 годзе Гэрнінг атрымаў права на правядзеньне кірмашоў. Так Гэрнінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасьць разьвівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасьцю ў Гэрнінгу. Цяпер у горадзе месцяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.

У 1965 ды 2003 гадах Гэрнінг стаў «горадам году ў Даніі»[2] па вэрсіі дацкай газэты «Юлянс Постэн» (Jyllands-Posten).

У Гэрнінгу месьціцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтар Messecenter Herning[3].

Адукацыя

рэдагаваць

У Гэрнінгу знаходзіцца Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які зьяўляецца факультэтам сацыяльных навук Оргускага ўнівэрсытэту (Aarhus Universitet)[5].

У Гэрнінгу, як і на астатняй Ютляндыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютляндзкі ці юцкі (jydsk, jysk).

Славутасьці

рэдагаваць

У Гэрнінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манумэнтальная праца скульптара Інгвара Кронгамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-мэтровы купал з чатырма лесьвіцамі — 10 мэтраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры бакі сьвету.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гэрнінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў