Міт’юлян Гэрнінг

дацкі футбольны клюб з Гэрнінгу
(Перанакіравана з «Міт’юлянд Гэрнінг»)

«Міт’юлян» (па-дацку: Midtjylland) — дацкі футбольны клюб з гораду Гэрнінгу. Заснаваны ў 1999 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Даніі (2015, 2018, 2020, 2024) і двухразовы ўладальнік Кубка Даніі (2019, 2022). Клюб быў створаны ў рамках зьліцьця двух клюбаў з гарадоў Гэрнінгу і Ікасту.

Міт’юлян
Поўная назва Football Club Midtjylland
Заснаваны 2 лютага 1999
Горад Гэрнінг, Данія
Стадыён MCH Арэна
Умяшчальнасьць: 11 800
Кіраўнік Мэт’ю Бэнэм[d] і Impact Co A/S[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcm.dk (дацк.)

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Міт’юлян» быў заснаваны Джоні Рунам, прадпрымальнікам і ўладальнікам прыватнага бізнэсу ў лесапрамысловай галіне, і Стээнам Гэсэлем, аўтарызаваным дылерам кампаніі Mercedes-Benz[2].

Мужчыны хацелі аб’яднаць футбольныя клюбы «Ікаст», які быў зафундаваны ў 1935 годзе, і «Гэрнінг Фрэмад», горад нараджэньня якога ёсьць 1918 год. Клюбы дзесяцігодзьдзямі былі супернікамі адзін аднаму, але ніколі яны не гулялі значнай ролі ў дацкім футболе. «Ікаст» меў пэўны посьпех у канцы 1970-х і 1980-х гадоў і тройчы клюб выступаў у фінале Кубка Даніі. Толькі праз доўгія гады перамоваў клюбы ў выніку здолелі дамовіцца і аб’яднацца ў адзіную структуру. Угода паміж клюбамі была канчаткова аформлена 6 красавіка 1999 году і абвешчаная на прэс-канфэрэнцыі на наступны дзень[3][4].

У 2000 годзе «Міт’юлян» дасягнуў падвышэньня да Супэрлігі пасьля выдатнага сэзону ў Першай лізе. Дружына здолела зарабіць на свой рахунак больш пунктаў, чым любая іншая каманда ў гісторыі дывізіёну. У ліпені 2014 году Мэт’ю Бэнгэм, уладальнік ангельскага клюбу «Брэнтфард», стаў мажарытарным акцыянэрам мацярынскай кампаніі FCM Holding Midtjylland[5]. У сэзоне 2014—2015 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны. Пазьней «Міт’юлян» яшчэ некалькі разоў атрымоўваў тытул чэмпіёнаў, а ў сэзоне 2020—2021 гадоў дацкі клюб упершныю выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў[6].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ёнас Лёсьль 1989
3   Аб Лі Хан-Бом 2002
4   Аб Усман Дыяё 2004
5   ПА Эміліяна Мартынэс 1999
6   Аб Юэль Андэрсан 1996
7   Нап Франкуліну Джу 2004
8   ПА Крыстафэр Ульсан 1995
10   Нап Чо Кю-Сон 1998
11   Нап Дарыё Асорыё 2004
13   Аб Адам Габрыел 2001
14   Нап Эдўард Чылуф’я 1999
15   Аб Крыстыян Сёрэнсэн 1992
16   Бр Эліяс Оляфсан 2000
16   Бр Нікаляс Бээтсан 2005
17   ПА Крыстафэр Аскільдсэн 2001
18   Нап Адам Букса 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19   ПА Пэдра Брава 2004
20   ПА Вальдэмар Андрэасэн 2005
21   ПА Дэніль Кастыльлё 2004
22   Аб Мадс Бэх Сёрэнсэн (капітан) 1999
24   ПА Олівэр Сёрэнсэн 2002
25   Нап Ян Кухта 1997
29   Аб Паўліньню 1995
30   Бр Ові Эджээры 2003
38   Нап Мароні 1999
41   Нап Мікель Гагарза 2006
43   Аб Кевін Мбабю 1995
47   Нап Фрэдэрык Гэйсэльбэрг 2003
53   Нап Віктар Лінд 2003
55   Аб Віктар Бак 2003
58   Нап Араль Сымсыр 2002
73   Аб Жуніньню 1995

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць