Міруш (Міраш), Маруш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Merusch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mero + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Маруш, Міраш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Міруш»

Паходжаньне

рэдагаваць

Мэруш (Merusch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мер- (-мар-, -мір-) (імёны ліцьвінаў Маргела, Валадзімер, Нетымер; германскія імёны Mergell, Waldmer, Nitimerus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага meris 'славуты, выбітны'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Mirosch Jaczyevycz (25 чэрвеня 1500 году)[3]; Katarzyna Marusz (1800 год)[4].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Максім Мірушэвіч — радчыцкі войт, які ўпамінаецца ў 1634 годзе[5]
  1. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 24, 54.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 555.
  4. ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  5. ^ Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов. Т. 1. — СПб., 1897. С. 237.