Мінеманы[1] — шляхецкі род нямецкага паходжаньня[2], прылічаны да дваранства Санкт-Пецярбургу (1810 год) і ўнесены ў радаводную кнігу Магілёўскай губэрні (1894 год)[3].

Мінеманы
Прызнаныя ў Расейская імпэрыя

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -мін- (германскія імёны Minegis, Minard, Minsuind) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', а фармант -ман- — ад германскага man 'чалавек'[4].

Гісторыя

рэдагаваць

Пачынальнікам роду выступае Карл Эмануэль Мінеман (ням. Karl Emanuel Minnemann; каля 1750—1796), пецярбускі хірург. У шлюбе з Ганнай Андрэанай Рульен (ням. Anna Adreana Rulien) меў дзьвюх дачок і чатырох сыноў. Яго малодшы сын Фрыдрых у 1821 годзе стаў дазорцам Магілёўскага, а ў 1825 годзе — Віцебскага вайскова-сіроцкага аддзелу.

На 1910 год валодалі сядзібай Дабрэйская Скрыня ў Магілёўскім павеце[5].

  1. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  2. ^ Nachname: Minnemann; ursp. Nation: Deutscher, Erik-Amburger-Datenbank, Leibniz-Institut für Ost- und Südosteuropaforschung
  3. ^ О дворянстве Миннеман Могилевской губернии. О сопричислении к дворянскому состоянию. Литера «М» // Российский государственный исторический архив. Ф. 1343. О. 25. Д. 4170, 1891.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18, 23.
  5. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 21.