Мілідаўская гара
гара ў Беларусі
(Перанакіравана з «Мілідаўская (гара)»)
Мілідаўская гара — гара ў Беларусі, найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша, на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Вышыня 320 м.
Мілідаўская гара | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 320 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына, Смаргонскі раён |
Кантынэнт | Эўропа[1][2] |
Краіна | Беларусь |
Горная сыстэма | Ашмянскае ўзвышша |
Узыходжаньне | |
Клясычны маршрут | пешшу |
Мілідаўская гара | |
Гара — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня. Складзеная марэнавымі суглінкамі, валуновымі аточыкамі і буйназернавымі пяскамі, у ніжняй і сярэдняй частках палога—лёсападобнымі пылаватымі суглінкамі. Вяршыня гары мае выгляд узгорка, стромкасьць паўночнага і заходняга схілаў да 35°, паўднёвага да 10°. Верхняя частка пакрытая лесам, сярэдняя і ніжняя часткова пад ворывам.
Мілідаўская гара прываблівае турыстаў маляўнічым ляндшафтам; папулярныя лыжныя паходы выходнага дня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары (белар.) — Мінск: 2000. — С. 372. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0169-2
- ^ Пашков Г. П. Туристская энциколпедия Беларуси (рас.) — Минск: 2007. — С. 319. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура
рэдагаваць- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9