Мілан Экерт

Чэскі палітык, дыплямат

Мі́лан Э́керт (па-чэску: Milan Ekert; * 2 сакавіка 1965, Пльзень, Чэхаславаччына) — чэскі палітычны дзяяч, дэпутат дэпутацкай палаты парлямэнту ад сацыял-дэмакратычнай партыі (ЧСДП).

Мілан Экерт
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі
студзень 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Дагмар Дзідзенка-Наваградзка (в. а.)
дэпутат Эўрапейскага парлямэнту
1 траўня 2004 — 19 ліпеня 2004
дэпутат Палаты дэпутатаў ЧР
1 чэрвеня 1996 — 15 чэрвеня 2006
раднік Клатавы
2 лістапада 2002 — 10 лютага 2004
21 кастрычніка 2006 — 21 кастрычніка 2010
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 сакавіка 1965
Сьцяг Чэхаславаччыны Пльзень, Чэхаславаччына
Партыя: ЧСДП
Дзеці: Марцін
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў сярэдняй школе ў Клатавы. Скончыў факультэт аграноміі філіі Чэскага аграрнага ўнівэрсытэту ў Чэскіх Будэёвіцах (1984—1988), працаваць пачаў тэхнічным экспэртам.

Адслужыўшы ў войску (1988—1989), працаваў аграномам на фэрме, праектным архітэктарам[1], землемерам.

На выбарах 1996 року быў абраны ў дэпутацкую палату ад ЧСДП (выбарчая акруга Заходнечэскі край)[2]. Пераабіраўся ў 1998 і 2002 роках. У 1996—1998 уваходзіў у сельскагаспадарчы камітэт, у 1998—2002 — у бюджэтным камітэце, у 1998—2004 — у камітэце па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі, таксама ў 1998—2006 — старшыня пастаяннай дэлегацыі Парлямэнту ў Міжпарлямэнцкім зьвязе. У 2000—2003 быў намесьнікам старшыні парлямэнцкай фракцыі ЧСДП[3][4][5].

У траўні — ліпені 2004 часова ўваходзіў у склад Эўрапарлямэнту, сябра сельскагаспадарчага камітэту. У 2004—2006 — сябра камітэту па эўрапейскіх справах Парлямэнту ЧР.

Займаўся камунальнай палітыкай. На камунальных выбарах 1998 беспасьпяхова вылучаўся ў раду места Клатавы ад ЧСДП, а ў 2002 і 2006 быў абраны сябрам рады Клатавы.

З 2006 — у структуры Міністэрства замежных справаў, сакратар намесьніка міністра[6]. З 2008 працаваў у амбасадзе ў Кіеве (віцэ-консул, прэс-аташэ).

У 2010 Мілан Экерт быў прызначаны прэс-аташэ чэскай амбасады ў Кіеве[7][8].

Валодае расейскай, ангельскай, разумее нямецкую, украінскую мовы.

  1. ^ Zpráva ČTK: Kandidáti ČSSD pro volby do Evropského parlamentu, Datum vydání: 6.4.2004, Čas vydání: 10:00, ID: 20040323F00412.
  2. ^ Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 31.5. - 1.6.1996 (чэс.). volby.cz. Праверана 2012-12-08 г.
  3. ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republikyПраверана 2012-12-08 г.
  4. ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 2012-12-08 г.
  5. ^ Milan Ekert (чэс.). Poslanecká sněmovna Parlamentu České republiky. Праверана 2012-12-08 г.
  6. ^ Počet obyvatel: 22 898 Osoba: Milan Ekert (чэс.). komunalnipolitika.cz. Праверана 2012-12-08 г.
  7. ^ Zpráva ČTK: Právo: Kyjev chce prodat budovu, ve které sídlí česká ambasáda, Datum vydání: 3.3.2010, Čas vydání: 01:41, ID: T201003030025501.
  8. ^ České ambasádě v Kyjevě hrozí, že přijde o střechu nad hlavou (чэс.). novinky.cz. Праверана 2012-12-08 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць