Мікіта Баранок

беларускі футбаліст

Мікі́та Андрэ́евіч Барано́к (нар. 31 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Мікіта Баранок
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 сакавіка 2004(2004-03-31)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022
2023—
Віцебск
Шахцёр Салігорск
20 (2)
2 (0)
Зборныя
2022
2022—
Беларусь (да 19)
Беларусь (да 21)
3 (0)
2 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 жніўня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2022.

Кар’ера Рэдагаваць

Клюбная Рэдагаваць

Займаўся футболам у акадэміі АБФФ, а ўлетку 2021 году далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 13 траўня 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілінаў у матчы супраць «Гомлю» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовую дамову[3][4].

Міжнародная Рэдагаваць

У верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 16 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Ірану (3:0) і быў заменены ў другім тайме. У тым матчы таксама адзначыўся голам.

Дасягненьні Рэдагаваць

«Шахцёр»:

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць