Мікола Прускі (1 студзеня 1928, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 22 студзеня 2014, Дэтройт) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі, выдавец, рэдактар, грамадзкі і культурны дзеяч.

Мікола Прускі
Род дзейнасьці выдавец, рэдактар
Дата нараджэньня 1 студзеня 1928
Месца нараджэньня Мікалаеўшчына
Дата сьмерці 22 студзеня 2014
Месца сьмерці Дэтройт
Занятак выдавец
Сябра ў Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне
Бацька Юрый Прускі[d]
Маці Міхаліна Яўхімаўна Міцкевіч[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся на Стаўбцоўшчыне, яго маці Міхаліна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. У 1944 годзе зьехаў зь Беларусі. Быў актывістам Беларуска-амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Дэтройце (1960—1970-я), сябра БАЗА. На пачатку 1950-х у Гранд-Рэпідзе (штат Мічыган) заснаваў беларускае выдавецтва, выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку разам з БІНіМам; рэдагаваў часопіс «Беларускі сьвет», штомесячную газэту беларускага замежжа «Беларускі дайджэст» (з 1993). Пасьля абвешчаньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасыланьня кантэйнэраў гуманітарнай і мэдыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы[1].

Сям’я: жонка ― Вера Младзяноўская, дзьве дачкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць