Мікола Крывальцэвіч

беларускі археоляг

Мікола Крывальцэвіч (нар. 1 студзеня 1958 году, вёска Сярэдзібар, цяпер — Канстанцінаўка Любанскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Мікола Крывальцэвіч
Дата нараджэньня 1 студзеня 1958(1958-01-01) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак археоляг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

У 1982 годзе скончыў гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту, у 1987 годзе — асьпірантуру Акадэміі навук БССР. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў Інстытуце археалёгіі Акадэміі навук Украіны (Кіеў).

Мікола Крывальцэвіч зьяўляецца аўтарам каля 60 навуковых і навукова-папулярных публікацыяў, у тым ліку манаграфіяў. Аўтар публікацыяў па археалёгіі Беларусі, кніг і артыкулаў пра вынікі дасьледаваньня пахаваньняў у Курапатах. Браў удзел у міжнародных археалягічных праектах. Галоўным кірункам дасьледаваньняў Крывальцэвіча зьяўляецца археалёгія бронзавага веку. Сфэра зацікаўленасьцяў: эпоха бронзы, гісторыя настаражытнейшага мастацтва і міталёгія.

Удзельнічаў у раскопках на месцы масавага пахаваньня ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у Курапатах: у 1988 годзе зьяўляўся навуковым экспэртам і спэцыялістам-археолягам эксгумацыі курапацкіх пахаваньняў. Заснавальнік грамадзкага гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў «Мартыралёг Беларусі». Зьяўляецца актыўным папулярытаратам археалягічнай навукі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць