Мікаэль Антансан

швэдзкі футбаліст

Мікаэль Антансан (па-швэдзку: Mikael Antonsson; нарадзіўся 31 траўня 1981 году, Сыльгёўда, Швэцыя) — былы швэдзкі футбаліст. У 2004—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Швэцыі на пазыцыі абаронцы.

Мікаэль Антансан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1981(1981-05-31)[1][2] (43 гады)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997
1997—2004
2004—2006
2006—2007
2007—2011
2011—2014
2014—2018
АІК Сыльгёўда
Гётэборг
Аўстрыя Вена
Панатынаікос
Капэнгаген
Балёньня
Капэнгаген
28 (8)
52 (0)
28 (0)
7 (0)
86 (2)
89 (0)
45 (0)
Зборныя
2004—2015 Швэцыя 28 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Антансан пачаў сваю кар’еру ў клюбе АІК Сыльгёўда, ужо ў падлеткавым узросьце дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе. У 1997 годзе перайшоў у клюб «Гётэборг», першы час гуляў і трэніраваўся ў складзе моладзевай каманды. У Альсвэнскан дэбютаваў у 2001 годзе, з 2003 году быў ужо гульцом асноўнага складу[3].

Улетку 2004 году перайшоў у аўстрыйскі клюб «Аўстрыя». У камандзе адыграў два сэзоны, аднак вельмі шмат прапусьціў з-за частых траўмаў: у чэмпіёнскім сэзоне 2005—2006 гадоў адгуляў усяго ў 12 матчах[4]. Тым ня менш, акрамя чэмпіёнскага тытулу, атрымаў перамогу з «Аўстрыей» у двух Кубках Аўстрыі. У 2006 годзе Антансан стаў футбалістам грэцкага «Панатынаікосу», які тады трэніраваў ягоны суайчыньнік Ганс Баке, але рэдка трапляў у склад, асабліва пасьля адстаўкі швэдзкага спэцыяліста.

Правёўшы ў Грэцыі адзін сэзон, Антансан вярнуўся ў Скандынавію, заключыўшы кантракт на 4 гады з дацкім клюбам «Капэнгаген»[5]. З камандай стаў трохразовым чэмпіёнам Даніі, адзін раз выйграў Кубак, з посьпехам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2011 году перайшоў у італьянскую «Балёньню», правёў у першым сэзоне 28 матчаў[6].

У 2014 годзе гулец вярнуўся ў дацкі «Капэнгаген».

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе зборнай Швэцыі 22 студзеня 2004 году ў матчы супраць зборнай Нарвэгіі. Пазьней гуляў за зборную нерэгулярна, з 2006 году не выклікаўся ў каманду на працягу амаль пяці гадоў, да вясны 2011 году[7].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Аўстрыя»:

«Капэнгаген»:

  1. ^ а б в Mikael Antonsson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MIKAEL ANTONSSON // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Mikael Antonsson. svenskfotboll.se
  4. ^ Mikael Antonsson > Bundesliga 2005/2006. weltfussball.de
  5. ^ Mikael Antonsson klar för FC Köpenhamn. Expressen
  6. ^ Mikael Antonsson. Gazzetta dello Sport.
  7. ^ Mikael Antonsson > Länderspiele. weltfussball.de.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць