Мікалай Тальваш (па-польску: Mikołaj Talwosz, ? — 25 верасьня 1578) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дынабургскі староста, з 23 сакавіка 1566 прызначаны «на новы ўрад кашталяна менскага», у 1570 годзе жмудзкі кашталян, у 1588 годзе маршалак надворны, з 12 лютага 1596 году троцкі кашталян. Дынабурскім старостай яшчэ быў ў 1577 годзе, ў гэтым жа годзе быў біржанскім цівуном. У 1581 годзе трымаў радуньскае староства.

Мікалай Тальваш

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 25 верасьня 1578
Род Тальвашы
Бацькі Станіслаў Тальваш
Ганна з Фальковічаў[d]
Дзеці Адам Тальваш

З роду Тальвашаў герба «Лебедзь», з маладосьці быў прывучаны да рыцарскіх справаў, ваяваў спачатку разам з князем Раманам Сангушкай на войнах маскоўскіх, потым з Рыгорам Хадкевічам і Мікалаем Радзівілам, у гэты час ён быў ужо палкоўнік. У 1565 годзе адпраўлены ад Яна Хадкевіча з часткаю войска ў Інфлянты супраць швэдаў караля Эрыка (першае ўварваньне швэдаў у Інфлянты), дзе на галаву разьбіў шэсьць тысячаў пад вёскай Кірэмпай каля Рэвеля, чатырэста чалавек ўзяў у палон і захапіў некаторыя харугвы. Празь пяць год (у 1570) быў паслом у Маскве, дзе заключыў трохгадовы мір.

Меў сына Адама, які быў таксама троцкім кашталянам і дынабургскім старостай. Дачка Адама Яана была жонкай менскага кашталяна і жмудзкага старосты Яна Альфонса Ляцкага.

Літаратура

рэдагаваць
  • Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.