Мікалай Паляшчук
Мікала́й Мікала́евіч Паляшчу́к (нар. 1949, Галева, Пінскі раён, цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі вірусоляг.
Мікалай Паляшчук | |
Дата нараджэньня | 7 траўня 1949[1] (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец, вірусоляг |
Навуковая сфэра | вірусалёгія |
Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі |
Вядомы як | дасьледнік прыёнавых і спалучаных хлямідыйна-вірусных інфэкцыяў |
Навуковая ступень | доктар навук (1995) |
Узнагароды |
Напісаў навуковыя працы пра дыягностыку і патагенэз прыёнавых і спалучаных хлямідыйна-вірусных інфэкцыяў, эпідэміялёгію і папярэджаньне інфэкцыйных хваробаў. Доктар мэдычных навук (1995) і прафэсар. Выдатнік аховы здароўя Беларусі (1999)[2].
У 1977 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1980 годзе ўладкаваўся загаднікам лабараторыі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі[3]. У 1995 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1998 годзе стаў загаднікам аддзелу эпідэміялёгіі і імунапрафілактыкі інфэкцыйных захворваньняў у РНПЦ[4]. Зь 2013 году займаў пасаду галоўнага навуковага супрацоўніка лябараторыі дыягностыкі спалучаных бактэрыяльна-вірусных інфэкцыяў РНПЦ[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Зьвязда (белар.) — Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 83 (27693). — С. 6. — ISSN 1990-763X
- ^ Паляшчук Мікалай Мікалаевіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2023 г. Праверана 24 сьнежня 2023 г.
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 7 траўня 2014. — № 83 (27693). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Паляшчук Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 30. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Лябараторыя дыягностыкі спалучаных бактэрыяльна-вірусных інфэкцыяў (рас.) // Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі, 2023 г. Праверана 24 сьнежня 2023 г.