Мікалай Леантовіч
Мікалай Дзьмітрыевіч Леантовіч (1 сьнежня 1877, сяло Манастырок, Брацлаўскі павет, Падольская губэрня — 23 студзеня 1921, сяло Маркаўка, Падольская губэрня) — украінскі кампазытар, музычны пэдагог, харавы дырыгент, грамадзкі дзеяч. Аўтар шырока вядомых апрацовак украінскіх народных песень для хору «Щедрик», «Дударик», «Казака нясуць». Яго апрацоўка «Щедрика» вядомая ў сьвеце як калядка «Carol of the Bells».
Мікалай Леантовіч | |
па-ўкраінску: Микола Дмитрович Леонтович | |
Дата нараджэньня | 1 (13) сьнежня 1877 або 13 сьнежня 1877[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 студзеня 1921[2][1] (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | дырыгент, кампазытар, музычны пэдагог |
Месца працы | |
Жанры | опэра і харавая музыка[d] |
Аснову музычнай спадчыны Леантовіча складаюць харавыя мініяцюры — апрацоўкі ўкраінскіх народных песень, якія выконваюцца шматлікімі ўкраінскімі хорамі ва Ўкраіне і ў дыяспары.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ абвяшчэньнем Украінскай Народнай Рэспублікі Леантовіч пераяжджае з Тульчына ў Кіеў, дзе пачынае актыўную дзейнасьць як дырыгент і кампазытар. Шэраг яго твораў ўключылі ў свой рэпэртуар прафэсійныя і самадзейныя калектывы Ўкраіны. На адным з канцэртаў вялікі посьпех мела «Легенда» Мікалая Воранава ў апрацоўцы Леантовіча.
Пасьля ўсталяваньня Савецкай улады Леантовіч некаторы час працуе ў музычным камітэце пры Народным камісарыяце асьветы, выкладае ў Музычна-драматычным інстытуце ім. Н. Лысенка, разам з кампазытарам і дырыгентам Рыгорам Вяроўкай — у Народнай кансэрваторыі, а таксама на курсах дашкольнага выхаваньня, арганізуе некалькі харавых гурткоў.
Падчас захопу Кіеву 31 жніўня 1919 году дзянікінцамі вымушаны бегчы ў Тульчын. Засноўвае першую ў Тульчыне музычную школу. У 1919-1920 гадах працуе над першым вялікім сымфанічным творам — народна-фантастычнай опэрай «На сьвята русалак» па аднайменнай казцы Барыса Грынчэкі. Увосень 1920 году ў Тульчыне адбыліся гастролі харавой капэлы пад кіраўніцтвам К. Стэцэнкі і Паўла Тычыны як другога дырыгента. Падчас канцэртаў капэлы выконваліся творы Леантовіча. У апошнія месяцы жыцьця Леантовіч скочваў опэру «На сьвята русалак».
У ноч з 22 на 23 студзеня 1921 году кампазытар знаходзіўся ў свайго бацькі ў вёсцы Маркоўка, дзе быў забіты агентам Гайсінскай павятовай ЧК Апанасам Грышчанка[3]. Тэкст справаздачы, дзе агучвалася імя забойцы, быў абнародаваны ў 1990-х гадах[4].
«РАПОРТ
В ночь на 23-е января агент уездчека Грищенко выстрелом из винтовки убил сына священника с. Марковки, Кубличской волости Николая Леонтовича 43-х лет, у которого Грищенко ночевал, и 26-го января Грищенко, скрывавшийся в м. Теплике, при преследовании его чинами милиции, выстрелом из винтовки ранил в живот милиционера Твердохлеба. Начальник Уездной Советской Милиции....» |
||
Пазьней былі знойдзеныя запісаныя Гнатам Яструбецкім успаміны бацькі музыкі.
У суботу 9 студзеня 1921 Мікалай Леантовіч быў у Тульчыне. Па просьбе сястры Вікторыі ён паклаў на ноты "Заповіт" Шаўчэнкі. Пад вечар, у той жа дзень, ён прыехаў коньмі ў Маркаўку да бацькі. Яшчэ не пасьпелі абмяняцца навінамі, як у двор заехала падвода. "Было шэсьць гадзін вечара па сонцы ... Дадому зайшоў малады, 22-23-х гадоў, сярэдняга росту чалавек. Цёмны бляндзін, без вусоў і барады. Рукі меў далікатныя, з доўгімі пальцамі. Добра апрануты. Паліто з авечым каўняром. На галаве кепка. Гутарка расейская, салдацкая. Папрасіўся пераначаваць. Калі ж бы Леантовічы ведалі, што даюць начлег забойцы... Госць казаў, што ў Маркаўцы мае шмат справаў. Што ён чэкіст (інфарматар). Змагаецца з мясцовым бандытызмам. Прапаноўваў паглядзець свае дакумэнты з пячаткамі Гайсінскай ЧК. Асабліва прапаноўваў гэта зрабіць Мікалаю Дзьмітрыевічу. А дакумэнтаў была «гара». Леантовіч разгледзеў іх і, паварочваючы ўладальніку, сказаў: "З такімі дакумэнтамі небясьпечна абы-дзе начаваць." Няпрошаны госьць называў сябе па прозвішчу Грышчанка. Як было напісана ў дакумэнтах, ніхто не ведае, таму што Мікалай Дзьмітрыевіч адзіны, хто глядзеў паперы, нікому нічога не казаў з гэтай нагоды... Гук стрэлу разбудзіў бацькоўі. Была 7.30 раніцы. На ложку пад акном сядзеў напаўсагнуўшыся Леантовіч і спалоханым голасам спытаў: "Што гэта, выбух?" Прамовіўшы гэтыя словы, упаў на падушку. Над яго ложкам стаяў Грышчанка. Ён быў босы, у адной бялізьне. У руках трымаў зброю, выкідваючы стрэляных гільзу. Дома яшчэ былі сястра кампазытара Вікторыя і дачка Галіна. Ім, як і бацькам кампазытара, няпрошаны госьць пазьвязваў рукі. Ён надзеў ў кожушок, які насіў бацька Леантовіча. Лаяўся бруднымі словамі. Патрабаваў грошай. На вачах ва ўсіх вытрасаў усе з кашалька Мікалая Дзьмітрыевіча. Забраў 5000 рублёў рознай валютай. Усе перакуліў у доме. Шукаў рэчы. І з рэчамі выйшаў. У гэты час Леантовіч ляжаў з адкрытымі вачыма. На ложку і на падлозе была лужына крыві. На крык бацькі прыбег настаўнік, іншыя людзі. Яны разьвязалі рукі Леантовічам, наклалі павязку на рану пацярпелага. Рана была з правага боку. Ірваная рана. Леантовіч яшчэ пасьпеў сказаць: "Тата, я паміраю". Была а восьмая гадзіна раніцы, нядзелю 10 студзеня 1921. Калі прыехаў лекар, Леантовіч быў ужо мёртвы. 12 студзеня, калі хавалі кампазытара, у Маркаўцы мяла вельмі моцная завіруха. | ||
Сьпіс твораў
рэдагавацьопэра
- «На Русалчин Великдень» (па казцы Грынчэнкі, 1919, нескончаная; 1975 Міраслаў Скорык скончыў, адрэгуляваў для інструмэнтаў для сучаснага складу сымфанічнага аркестру);
хоры на словы ўкраінскіх паэтаў:
- «Льодолом» на словы В. Сосюри, «Літні тони» на сл. Р. Чупрынкі
- «Моя пісня» (сл. І. Білілоўскага)
- «Легенда» (сл. М. Вароннага);
кампазыцыі на літургічныя тэксты
- Літургія сьв. Івана Златаўстага,
- Малебен,
- часткі Ўсеношнай;
харавыя апрацоўкі ўкраінскіх народных песень
Больш 150, сярод якіх:
- «Щедрик»
- «Дударик»
- «Пряля»
- «Козака несуть»
- «Мала мати одну дочку»
- «Зашуміла ліщинонька»
- «Ой з-за гори кам'яної»
- «Із-за гори сніжок летить»
- «За городом качки плинуть»
- «Піють півні»
- «Коза»
- «Гра в зайчика»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б National Library of Israel Names and Subjects Authority File (іўр.)
- ^ а б Леонтович Николай Дмитриевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Николай Леонтович — «НотОбоз»
- ^ Кузик В. Как погиб Николай Леонтович