Мікалай Казакоў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Казакоў.
Мікала́й Пятро́віч Казако́ў (13 жніўня 1953, бухта Мелкаводная(d), цяпер у Прыморскім краі Расеі — 11 красавіка 1991, Ружанская пушча, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці) — савецкі вайсковы лётчык першае клясы, падпалкоўнік, удзельнік вайны ў Аўганістане.
Мікалай Пятровіч Казакоў Николай Петрович Казаков | |
13 жніўня 1953 — 11 красавіка 1991 (37 гадоў) | |
Помнік з хваста самалёта на месцы гібелі Мікалая Казакова | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Прыналежнасьць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | да 1991 |
Званьне | падпалкоўнік |
Частка | 206-ы ашап 26-й паветранай арміі (БВА) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1956 року пасьля закрыцьця саўгасу «Зорачка» ў Лазоўскім раёне бацькі пераехалі ў пасёлак Праабражэньне(d). Тут Мікалай Казакоў скончыў сярэднюю школу, пасьля працаваў вучнем электрасьлесара на суднарамонтным заводзе Праабражэнскай базы тралавага флёту[2].
Паступіў у Качынскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў (скончыў у 1975), вайсковую службу праходзіў у авіяцыі.
Пасьпяхова прайшоў усе неабходныя выпрабаваньні і паступіў у атрад касманаўтаў, аднак даведаўшыся, што ягоны авіяцыйны полк накіраваны ў Аўганістан, падаў рапарт на адлічэньне дзеля службы ў родным палку. За час знаходжаньня ў Аўганістане Мікалай Казакоў зьдзейсьніў 157 баявых вылетаў, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонае Зоркі.
За 20-гадовы тэрмін службы засвоіў пілятаваньне шасьці тыпаў самалётаў: Ан-2, Л-29, Л-39, МіГ-15, МіГ-21 і Су-25. Зьдзейсьніў 3873 палёты агульнай працягласьцю 2150 гадзін, дасканала выконваў фігуры вышэйшага пілятажу: гарызантальную бочку, пераварот, пятлю Несьцерава.
Гібель
рэдагаваць11 красавіка 1991 року камандзір 1-й эскадрыльлі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА[3] падпалкоўнік Мікалай Казакоў на сваім летаку Су-25 (бартавы нумар 401) выконваў трэніровачны палёт. Пасьля пуску ракет па наземных мэтах на Ружанскім палігоне не спрацавалі супрацьпампажныя сыстэмы рухавікоў самалёту. Пілёт не катапультаваўся, да апошняга намагаючыся ўратаваць машыну, а пасьля цывільнае насельніцтва. Пераляцеўшы празь вёску Клепачы, аб 11:42 самалёт рухнуў у Ружанскай пушчы за 300 м ад населенага пункту.
Пахаваны на могілках у мястэчку Праабражэньне Прыморскага краю (Расея).
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьНа месцы гібелі пілёта ў Ружанскай пушчы ўсталяваны помнік з хваста самалёта[4].
У Праабражэньні імя Мікалая Казакова носіць сярэдняя школа №10[2][5]. Шторок 11 красавіка ў Музэі гісторыі Праабражэнскай базы тралавага флёту ладзіцца Дзень памяці Мікалая Казакова.
Сям’я
рэдагавацьМаці Марыя Фёдараўна і брат Леанід жывуць у пасёлку Праабражэньне. Дачка Яўгенія скончыла вайсковую акадэмію і працуе вайсковай юрысткай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Полёт в вечность, Палёт у вечнасьць — 2021.
- ^ а б Пресс-служба ПАО „Преображенская база тралового флота“. (11 красавіка 2019) Преображенцы чтут память героя-земляка Казакова Н. П. (рас.). Преображенская база тралового флота. Праверана 10 красавіка 2024 г.
- ^ 201-й авиационный полигон „Ружанский“ (рас.) Всё о Ружанах Праверана 10 красавіка 2024 г.
- ^ Памятный знак Казакову Николаю Петровичу (рас.) Белорусский авиадневник Праверана 10 красавіка 2024 г.
- ^ Нашей школе исполнилось 50 лет (рас.). Преображенская средняя общеобразовательная школа № 10. Праверана 10 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Палёт у вечнасьць (рас.) // Праабражэнская БТФ