Мікола Аляхновіч (паэт)

беларускі літаратар, лінгвіст, кандыдат філялагічных навук
(Перанакіравана з «Мікалай Аляхновіч (лінгвіст)»)

Мікалай Аляхновіч (14 студзеня 1953, в. Валішча, Пінскі раён — 6 чэрвеня 2022[1], Берасьце) — беларускі літаратар, лінгвіст, кандыдат філялягічных навук, дацэнт.

Мікола Аляхновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 студзеня 1953(1953-01-14)
Памёр 6 чэрвеня 2022(2022-06-06) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту, перакладнік, паэт
Мова беларуская мова і расейская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў філялягічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту ў 1974 годзе. Пасьля атрыманьня дыплёму па разьмеркаваньні пачаў працаваць на пасадзе асыстэнта катэдры беларускай мовы. З восені 1974 па восень 1975 году служыў у войску, пасьля службы прадоўжыў працу ў інстытуце. У 1977 годзе абраны на пасаду старшага выкладчыка; з наступнага году паступіў у асьпірантуру пры катэдры беларускага мовазнаўства Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя М. Горкага.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Фразеалёгія беларускай літаратурнай мовы ХІХ — пачатку ХХ стст.» (навуковы кіраўнік — прафэсар Фёдар Янкоўскі). Кандыдат філялягічных навук (спэцыяльнасьць — «Беларуская мова»), з 26 сакавіка 1986 году — дацэнт.

Працаваў намесьнікам дэкану, а з 1987 па 1993 гады — дэканам філялягічнага факультэту Берасьцейскага пэдінстытутц. У 1993—1995 гадах працаваў на катэдры ўсходнеславянскай і балтыйскай філялёгіі факультэту гуманітарных навук Будапэшцкага ўнівэрсытэту імя Лоранда Этвеша (Вугоршчына). За гэты час ён надрукаваў у Вугошчыне шэраг артыкулаў, схіліў беларускіх літаратараў да публікацыі сваіх работ у Вугоршчыне.

З дапамогай калег і студэнтаў пераклаў вугорскіх паэтаў (Эндрэ Адзі, Атыла Іожэф, Дэжа Косталані, Арпад Тот, Лёрынц Саба, Міклаш Раднаці і інш.). Зьяўляецца аўтарам артыкула аб сучаснай беларускай мове ў вугорскую энцыкляпэдыі «Мовы сьвету», заснаванай прафэсарам Іштваном Фодарам.

Зь ліпеня 2013 году — дацэнт на катэдры беларускага мовазнаўства і дыялекталёгіі БрДУ імя Пушкіна. Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 6 слоўнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Да 2021 году ўзначальваў абласную філію Саюза беларускіх пісьменьнікаў у Берасьці.

Творчасьць

рэдагаваць
  • 2006 — «Жыццёвае веры прадзіва», паэтычны зборнік
  • 2010 — «Святло дарогі», паэтычны зборнік
  • 2013 — «Такая тонкая размовы ніць», кніга перакладаў

Літаратура

рэдагаваць
  • Павел Міхайлаў. Наталля Цяслюк. «Святое ў слове бараню…». Да 70-годдзя з дня нараджэння Мікалая Аляхновіча. // Роднае слова (часопіс) : часопіс. — 2023. — № 1. — С. 61—62.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць