Мізія

старажытная гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Малой Азіі

Мі́зія (па-старажытнагрэцку: Μυσία) — старажытная гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Малой Азіі.

Мізія на мапе 1903 г.

Антычныя аўтары звычайна лічылі Мізіяй значныя тэрыторыі паўночнага захаду Малой Азіі. Акрамя гэтак званых Малой і Вялікай Мізіі, у яе складзе вылучалі Трааду, Эёлію і Тэўтранію, якія таксама разглядаліся як самастойныя рэгіёны. На захадзе і поўначы Мізія межавала з Эгейскім і Мармуровым морам, на поўдні — зь Лідыяй, на ўсходзе — зь Бітыніяй, на паўднёвым усходзе — з Фрыгіяй.

Гамэр апісваў мізійцаў як прымітыўных саюзьнікаў траянцаў. Але ў пазьнейшыя часы іх ня ўзгадвалі. Археалягічныя знаходкі звычайна зьвязваюць з фрыгійскім або грэцкім насельніцтвам. У розныя часы Мізія ўваходзіла ў склад Трыгіі, Лідыі, дзяржавы Ахемэнідаў, Македоніі, Старажытнага Рыму, Бізантыі. Празь землі Мізіі вандраваў апостал Павал.

Найбуйнейшым горадам Мізіі быў Пэргам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць