Міжнародны мужчынскі дзень

Міжнародны мужчынскі дзень (па-ангельску: International Men's Day, IMD) — штогадовае міжнароднае сьвята, якое адзначаецца 19 лістапада. Упершыню яго адзначылі ў 1999 годзе ў Трынідад і Табага. Пасьля гэта сьвята знайшло падтрымку ў Аўстраліі, краінах Карыбскага басэйну, Паўночнай Амэрыкі, Азіі, Эўропы і ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

У наш час сьвяткуецца ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыне, Гане, Індыі, Ірляндыі, Мальце, Трынідад і Табага, ЗША, ПАР, Сынгапуры і Ямайцы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць