Мячэт прарока Хызра

Мячэт
Мячэць прарока Хызра
Хазрати Хизр масжиди
Мячэць прарока Хызра
Мячэць прарока Хызра
Краіна Узбэкістан
Места Самарканд
Каардынаты 39°39′48″ пн. ш. 66°58′59″ з. д. / 39.66333° пн. ш. 66.98306° з. д. / 39.66333; -66.98306Каардынаты: 39°39′48″ пн. ш. 66°58′59″ з. д. / 39.66333° пн. ш. 66.98306° з. д. / 39.66333; -66.98306
Канфэсія Іслам
Тып будынка мячэт
Архітэктурны стыль Самаркандзкі
Будаўнік Абдукадыр Бакіеў
Дата заснаваньня 1854
Будаваньне 18541919 гады
Рэліквіі і сьвятыні Магіла Іслама Карымава
Статус object of tangible cultural heritage of Uzbekistan[d]
Стан Ужываецца
Мячэць прарока Хызра на мапе Ўзбэкістану
Мячэць прарока Хызра
Мячэць прарока Хызра
Мячэць прарока Хызра
Мячэць прарока Хызра на Вікісховішчы

Мячэт прарока Хызра (па-ўзбэцку: Хазрати Хизр масжиди)— мусульманскае культавае збудаваньне ў Самаркандзе на паўднёвым ускрайку Афрасяба. Назва мячэці злучана зь імем прарока (набі) Хызра — апекуна вандроўнікаў, легендарнага ўладальніка «жывой вады». Помнік знаходзіцца на ля вуліцаў Шахізінда й Ташкенцкая.

 
Поштовая марка СССР, 1989

Першыя згадвкі мячэці ў часы арабскай заваёвы Согда (пачатак 8 стагодзьдзя). Паводле легенды, пасьля ўзяцьця Самарканда войскамі Кутыйбы ў 712 годзе арабы спрабавалі затапіць гарадзкую крэпасьць, перакрыўшы плацінай пратоку Арзіс. Аднак зь неба спусьцілася велізарная белая птушка, якая разбурыла плаціну. На знак гэтай падзеі адзін з паплечнікаў Кутэйбы Мухамад сын Васы пабудаваў на месцы ўшанаванага сагдыйцамі зораастрыйскага храма на паўднёвым ускрайку Афрасяба ля Жалезных варот мячэт прарока Хызра. Мячэт была цалкам разбурана ў 1220 годзе падчас мангольскай заваёвы.

Існы цяпер мячэт быў пабудаваны на старажытным падмурку ў 1854 годзе. У 1884 годзе ў будынку былі праведзены аздабленчыя працы й перабудовы. У 1899 годзе быў перароблены айван мячэці й прыбудавана дарвазахана. Завяршыліся працы ў 1919 годзе, калі вядомым самаркандзкім майстрам Абдукадыром сын Бакі (Абдукадыром Бакіевым) былі збудаваны ўваходныя вароты і ўсходні мінарэт, а дарвазахана была перакрыта рабрыстым купалам.

3ь верасьня 2016 году на тэрыторыі мячэці Хазрэт-Хызр пахаваны Першы Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў.

Забудова

рэдагаваць

Мячэт прарока Хызр зьяўляецца яркім прадстаўніком народнай архітэктуры самаркандзкай школы. Яна ўяўляе сабою прастакутнае збудаваньне памерам 30 на 16 мэтраў. Кампазыцыя мячэці асімэтрычная. Асноўнымі яе элемэнтамі зьяўляюцца зімовая ханака, перакрытая купалам, і калённы айван. Ханака квадратная. У цэнтральнай частцы яе заходняга боку зьмесцаваны міхраб з худжрамі па абодвух баках. Узбоч да мячэці прыбудаваны квадратныя сені з рабрыстым купалам на шматсьценным барабанам і вароты, па баках вежкамі-гульдаста, з разьбянымі драўлянымі дзьвярамі 19 стагодзьдзя. Асобна ад будынка зьмесцаваны вытанчаны ўсходні мінарэт. З заходняга боку ў фасад мячэці ўпісана вежа-гульдаста, ураўнаважвальная мінарэт. У дэкоры мячэці пададзены столевыя росьпісы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Самаркад. Музей под открытым небом.. — Ташкент: Издательство литературы и искусства имени Гафура Гуляма, 1986. — С. 57-71. — 248 с.
  • Памятники искусства Советского Союза. Средняя Азия. Справочник-путеводитль. / Автор текста и составитель альбома Г.А. Пугаченкова. — М.: Искусство, 1983. — С. 395. — 428 с.