Мурад II
Мурад II (1404 — 3 лютага 1451, Эдырнэ) — султан Асманскай імпэрыі (1421—1444 і 1446—1451) паходзіў з дынастыі Асманаў. Сын султана Мэхмэда I, бацька Мэхмэда II Здабыўцы.
Мурад II | |
султан | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | чэрвень 1404[1][2], |
Памёр | 3 лютага 1451 (46 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Мэхмэд II Заваёўнік і Fatma Sultan[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Мара Бранкавіч[d], Хюма Хатун[d] і Хатыджэ Хадімэ Хатун[d] |
Бацька | Мэхмэд I |
Маці | Эмінэ Хатун[d] |
Подпіс |
Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі. У 1427 вярнуў кантроль над гарадамі Ніш і Крагуевац, у 1428 палажыў канец існаваньню караманьскаму эмірату ў Анатоліі.
Узмацніўшы пазыцыі, свабодна ажыцьцяўляў свае дзеяньні на Балканах. У 1430 Мурад захапіў Тэсалёнікі, а ў 1439 уключыў Сэрбію ў склад Асманскай імпэрыі, як асобную правінцыю.
Перамог вугорцаў ў 1442 у бітве пад Яламіцай, заключыў мірны дагавор з вугорскім каралём Уладзіславам Варнэнчыкам, але гэты дагавор пад уплывам папскай дыпляматыі разарваў, што непазьбежна прывяло да вайны. 10 лістапада 1444 у бітве пад Варнай перамог польска-вугорскае войска. Пасьля вялікай страты войска стала непазьбежным бітва з Янушам Хіньядзі, у выніку чаго Мурад II быў вымушаны адступіць ад стальца на карысьць сына. Вярнуўся на імпэратарскі сталец у 1446.
У 1446 перамог Януша Хіньядзі. Ваяваў з альбанцамі, перамог манголаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМурад II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў