Мэт’ю Караната

хакеіст ЗША

Мэ́т’ю Карана́та (па-ангельску: Matthew Coronato; нар. 14 лістапада 2002 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і афіляванага клюбу «Калгары Ранглерз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Цікавасьць да хакею ў хлопца зьявілася пасьля наведваньня хатніх матчаў клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Займаўся хакеем як у родным штаце Нью-Ёрк, гэтак у Нью-Джэрзі, Канэктыкуце ды іншых мясьцінах. У 2021 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Калгары Флэймз» у першым раўндзе пад агульным нумарам 13[1]. Пасьля браў удзел у каледжавых спаборніцтвах. 26 сакавіка 2023 году склаў з калгарцамі паўнавартасны трохгадовы кантракт. Дэбютаваў у лізе 13 красавіка ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс».

Мэт’ю Караната
Грамадзянства
Дата нараджэньня 14 лістапада 2002(2002-11-14) (21 год)
Месца нараджэньня
Клюб Калгары Ранглерз
Выступаў за Калгары Флэймз
Драфт НХЛ 13, 2021
Калгары Флэймз
Гульнявая кар’ера 2023 — цяпер

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць