Мэтро-2
Мэтро-2 (па-расейску: Метро-2) — нефармальная назва тайнай сыстэмы мэтрапалітэну, якая знаходзіцца ў Маскве (Расея) і дзейнічае незалежна ад сеткі грамадзкага «Мэтро-1». Афіцыйная назва сеткі — Д-6, але з часу публікацыі пра яе ў часопісе Огонёк у 1992 року стала называцца Мэтро-2.
Будаўніцтва Д-6 пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны, яшчэ за Сталіным. Паводле непацьверджанае інфармацыі, сетка складаецца з трох або чатырох лініяў, прызначаных для абраных прадстаўнікоў улады, а ейная агульная даўжыня пераўзыходзіць даўжыню сеткі грамадзкага мэтрапалітэну. Мэтро-2 злучае Крэмль з такімі стратэгічнымі аб’ектамі, як штаб-кватэра ФСБ Расеі, аэрапорт Унукава-2, падземнае мястэчка ў Раменках ды іншымі.
Структура
рэдагаваць1-я лінія
рэдагавацьЗбудаваная ў 1947—1967 роках з станцыямі: Бібліятэка імя Леніна, г. зв. «жоўты дом» з купалам для дзяржаўных службоўцаў на Смаленскім пляцы, колішняя рэзыдэнцыя першага прэзыдэнта СССР на Ленінскіх Гарах, падземнае мястэчка пад раёнам Раменкі (злучанае калідорам з Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэтам), разьмешчаная непадалёк ад алімпійскай вёскі Акадэмія Акадэмія Фэдэральнай службы бясьпекі, Акадэмія Генэральнага штаба, урадавы аэрапорт Унукава-2. Агульная працягласьць склала 27 км. Існуюць здагадкі, што ў 1986—1987 роках працягнутая да вайсковага мястэчка Ўласіхі, ці Адзінцова-10 (сядзіба падземнага комплексу камандаваньня), а таксама Красназнамёнску, ці Галіцына-2 (вайсковы цэнтар каардынацыі касьмічных палётаў).
2-я лінія
рэдагавацьУведзеная ў 1987, даўжыня 60 km, злучыла Крэмль з урадавым пансыянатам «Бор», фактычным запасным пункта кіраўніцтва Генэральнага штаба. Паводле іншых зьвестак, ідзе далей і злучаецца з комплексам Воранава (за 74 км на поўдзень ад Крамля) і, магчыма, даходзіць нават да комплексу Алачкава (Чэхаў-2).
3-я лінія
рэдагавацьАдкрытая таксама ў 1987 року, працягласьцю 20 км, пачынаецца пад Крамлём, праходзіць пад Лубянкай, штабам проціпаветранай абароны Маскоўскай вайсковай акругі на вул. Мясьніцкай, 33, сталінскім бункерам непадалёк ад «Чырвонай брамы» да цэнтральнага штабу проціпаветранай абароны, разьмешчанага ў вайсковым мястэчку Зара колішняга Балашыхінскага раёну.
4-я лінія
рэдагавацьАбсталяваньне
рэдагавацьСыстэма Мэтро-2 ахоўвалася першапачаткова 15-м аддзелам КДБ, цяпер — Службай спэцыяльных аб’ектаў Галоўнаю ўправай спэцыяльных праграмаў Расеі. Асноўная задача службы — падтрыманьне гатоўнасьці да эвакуацыі. Рухомы састаў складаецца з выпушчаных у 1972—1974 і 1986—1987 роках на мыцішчанскім прадпрыемстве «Метровагонмаш» (па-беларуску: Мэтровагонмаш) шасьці электравозаў Е9. Пры сілкаваньні ад акумулятараў яны разьвіваюць хуткасьць да 15 км/г. Абслугоўваньне адбываецца ў дэпо ў Маскве (Ізмайлава, Сокал, Выхіна) і на Заводзе па рамонце электрарухомага складу (ЗРЭПС). Лініі аднарэйкавыя, з магчымасьцю перамяшчэньня па іх таксама аўтамабіляў, у прыватнасьці тамака ж знаходізцца мікрааўтобус «Латвія» з электрарухавіком вытворчасьці латвійскай фабрыкі RAF. Тунэлі праходзяць на глыбіні ад 40 да 84 м і ў папярэчыне прыкладна на 50% большыя ад цывільнага мэтрапалітэну. Будаўніцтвам Мэтро-2 займаліся Будаўнічая ўправа 10А (цяпер «Трансінжбуд») і «Мэтрабуд».
Tunele drogowe
рэдагавацьPrzed II wojną światową wybudowano również dwa tunele drogowe. Jeden łączył Ministerstwo Obrony przy ul. Miaśnickiej 37 przez Kreml z daczą Stalina w Kuncewie, drugi zaś przebiegał w kierunku stacji metra Sokolniki. Podobno w ich budowie wykorzystano tunele zaprojektowane dla metra, natomiast na niektórych odcinkach w jednym obszernym wykopie wykonano dwa tunele (drogowy i metra) obok siebie lub jeden nad drugim. Podobnie czasami biegną tunele obu systemów metra.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэтро-2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт, прысьвечаны Мэтро-2 (рас.)