Мэтал (музыка)
Мэта́л, мэ́тал (па-ангельску: metal; heavy metal music) — жанр рок-музыкі, што зьявіўся ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, збольшага ў Вялікабрытаніі й ЗША.
Мэтал | |
Стылістычнае паходжаньне | блюз-рок, псыхадэлічны рок |
---|---|
Паходжаньне | позьнія 1960-я — пачатак 1970-х, ЗША, Вялікабрытанія |
Тыповыя інструмэнты | гітара, бас, барабаны |
Папулярнасьць | напрыканцы 1970-х |
Паджанры | |
авангардны мэтал, блэк-мэтал, вайкінг-мэтал, глэм-мэтал, готык-мэтал, гэві-мэтал, дум-мэтал, дэз-мэтал, паган-мэтал, паўэр-мэтал, прагрэсіў-мэтал, сьпід-мэтал, сымфа-мэтал, трэш-мэтал | |
Роднасныя жанры | |
альтэрнатыўны мэтал, белы мэтал, грайндкор, індастрыял-мэтал, мэталкор, ню-мэтал, фольк-мэтал, фанк-мэтал | |
Heavy metal music ў Вікісховішчы |
«Бацькоўскімі» жанрамі сталіся блюз-рок і псыхадэлічны рок. Адметнымі рысамі новага жанру ёсьць «цяжкія» рыфы электрагітараў (гук часта скажаецца эфэктам дысторшн), працяглымі гітарнымі сола й агульным агрэсіўным рытмам. Мэтал мае шмат паджанраў, ад адносна «лёгкіх» (традыцыйны гэві-мэтал) да экстрымальных (дэз-мэтал, блэк-мэтал).
Гісторыя
рэдагавацьГэві-мэтал гуртамі «першай хвалі» лічаць Led Zeppelin, Black Sabbath, Deep Purple.
У сярэдзіне 1970-х гурт Judas Priest паспрыяў разьвіцьцю жанру, пазбавіўшы мэтал ягонага блюзавага складніку; Motörhead прыўнесьлі ў яго элемэнты панк-року й падвысілі агульную хуткасьць кампазыцыяў.
Напрыканцы 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у сьвеце й ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталгэды» ці «headbangers».
У 1980-я гады зьявіўся паджанр, вядомы як глэм-мэтал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя й «жорсткія» паджанры: трэш-мэтал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-мэтал, блэк-мэтал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).
Зь сярэдзіны 1990-х камэрцыйную папулярнасьць набывае паджанр ню-мэтал, які сумяшчае ў сабе элемэнты мэталу з фанкам і гіп-гопам. Зьяўляецца гэтаксама й мэталкор, што сумяшчае мэтал з гардкорным панкам.
Этымалёгія назову
рэдагавацьІснуе некалькі варыянтаў ўзьнікненьня назвы «гэві-мэтал».
- Словы «Heavy metal thunder» ёсьць у песьні «Born to Be Wild» гурта Steppenwolf
- У прафэсійным жаргоне артылерыстаў ёсьць тэрмін «гэві-мэтал», што азначае гучную кананаду. Верагодна, музычны жанр атрымаў гэткую мянушку за сваю рытмічнасьць й агрэсіўнасьць.
- Упершыню гэты назоў у дачыненьні да музычнага жанру быў ужыты крытыкам Майкам Саўндэрсам 12 лістапада 1970 году ў часопісе Rolling Stone. У артыкуле ішла гаворка пра альбом брытанскага гурту Humble Pie Safe As Yesterday Is.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэтал (музыка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Encyclopaedia Metallum: The Metal Archives — англамоўная Інтэрнэт-энцыкляпэдыя мэталу.