Мэмарыял пакутнікаў Чанакале
Мэмарыял | |
Краіна | Турэччына |
Месцазнаходжаньне | Галіпальскі паўвостраў |
Каардынаты | 40°02′58″ пн. ш. 26°13′05″ у. д. / 40.04944° пн. ш. 26.21806° у. д.Каардынаты: 40°02′58″ пн. ш. 26°13′05″ у. д. / 40.04944° пн. ш. 26.21806° у. д. |
Архітэктурны стыль | tetrapylon[d] |
Аўтар праекту | Доган Энгінбаш, Ісмаіл Уткулар, Ферыдун Кіп |
Будаваньне | 19 красавіка 1954—21 жніўня 1960 |
Мэмарыял пакутнікаў Чанакале | |
Мэмарыял пакутнікаў Чанакале на Вікісховішчы |
Мэмарыял загінуўшым Чанакале (па-турэцку: Çanakkale Martyrs' Memorial) разьмешчаны перад залівам Морт на вяршыні пагорка Хісарлік (па-турэцку: Hisarlik Tepe), пабудаваны ў памяць загінуўшым 250 тысячам воінам у Галіпалійскай бітве,[1], Першай сусьветнай вайны.
Выява мэмарыялу разьмешчана на 500 000 банкноце ліры (1993-2005).
Гісторыя
рэдагавацьПа легендзе, калі Мустафа Кемаль Ататурк аглядаў навакольле, да яго зьвярнуліся сяляне і згадалі пра мэмарыялы ў іншых краінах, якія былі ўжо пабудаваныя. Ён адказаў, што для турэцкіх палеглых пабудуе мэмарыял, вышынёй ня менш за 40 мэтраў.
Афіцыйна пра будаўніцтва гэтай славутасьці стала вядома ў 1942 годзе, але з-за пачатку Другой сусьветнай вайны конкурс на пабудову быў праведзены толькі ў 1944 годзе, на якім перамаглі такія архітэктары як Доган Энгінбаш (па-турэцку: Doğan Erginbaş), Ісмаіл Уткулар (па-турэцку: İsmail Utkular) і Фэрыдун Кіп (па-турэцку: Feridun Kip)[2].
Праект быў зроблены толькі ў 1954 годзе, і ў тым жа годзе 19 красавіка пачалося будаўніцтва. Па невядомых прычынах будаўніцтва прыпынялася. Пазьней, Газэта Міліет пачала кампанію па зборы сродкаў для пабудовы мэмарыялу, таксама далучыліся людзі, якія сваімі намаганьнямі пачалі дасылаць грошы на аднаўленьне работ. Нават у крамах сеткі Мігрос былі пастаўленыя скарбонкі, у якія ўсе ахвотныя маглі пакласьці грошы. Разам было сабрана 2,3 мільёны турэцкіх лір[3].
Агульная інфармацыя
рэдагаваць21 жніўня 1960 мэмарыял быў афіцыйна адчынены для наведваньняў. Пад мэмарыялам разьмешчаны музэй, а побач Помнік Мехметчыку і турэцкія могілкі[1]. Таксама вядома, што 25-мэтровы бронзавы сьцягшток, які стаіць побач з мэмарыялам зьяўляецца падарункам ад турка, які жыве ў Амэрыцы — Назьмі Джэлаль (тур. Nazmi Celal)[3]. На могілках ёсьць мэмарыяльныя дошкі, якія падзеленыя па гарадах нараджэньня загінуўшых воінаў, на кожнай дошчачцы з абодвух бакоў напісаны імёны загіблых. Агульная колькасьць надпісаў 59408. Таксама ёсьць магіла невядомага салдата, якому адцяў галаву аўстралійскі салдат і ўзяў яго з сабой у якасьці трафэю, аднак 10 сакавіка 2003 прадстаўнікі Аўстраліі вярнулі галаву турэцкага ваяра на радзіму. 18 сакавіка 2003 салдат з усёй пашанай і па рэлігійным традыцыям быў перапахаваны. Самае цікавае. што на ўсіх могілках гэта толькі адна сапраўдная магіла, дзе пахаваны чалавек[4].
На збудаваньне было выдаткавана 4000000 турэцкіх лір, на якія закупілі 3800 тон гранітнага каменя, 285 тон жалеза, 630 квадратных мэтраў лесаматэрыялу, 1275 тон цэмэнту, 4400 тон жвіру. На асноўную частку помніка былі выкарыстаныя 850 кубічных мэтраў (2125 тон) бэтону[2].
Архітэктурныя асаблівасьці
рэдагавацьПабудова першапачаткова плянавалася вышынёю 40 мэтраў, але архітэктары дадалі да яе яшчэ й рост Ататурка (1,7м). Таму, славутасьць была пабудавана вышынёй 41,7 мэтраў[5]. Мэмарыял можна ўбачыць амаль з усіх бакоў паўвострава. Будынак займае плошчу 62,5 квадратных мэтраў. Мэмарыял складаецца з чатырох частак, кожная зь якіх сымбалізуе пэўны этап вайны. Вядомы факт, што, калі паглядзець з мора, то бачна толькі дзьве часткі мэмарыялу, а калі глядзець з сушы, то відаць усё 4 часткі, гэтым архітэктар хацеў падкрэсьліць колькасьць воін на моры і на сушы.
Усярэдзіне музэю, пад мэмарыялам, знаходзіцца інфармацыя і гістарычныя артэфакты, што ілюструюць маштабы Галіпалійскай бітвы, супраць саюзных дзяржаваў: брытанцаў, французаў ды аўстралійскага і новазэляндзкага армейскага корпусу (ANZAC). Арыгінальныя асабістыя і ваенныя прадметы знойдзеныя на полі бою, такія як сталовыя прыборы, набор штучных зубоў, гузікі, спражкі, снайпэрскія шчыты і фатаздымкі, прадстаўлены на выставе ў музэі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэмарыял пакутнікаў Чанакале — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- "Çanakkale Şehitleri Anıtı". Miniaturk.com. 12 Ekim 2014 tarihinde kaynağından arşivlendi. Erişim tarihi: 19 Mart.
- Yılmaz, Ahenk. "Anıtlaştırma Söyleminin Dönüşümü: Gelibolu Savaşı'nı (Karşı)-Anıtlaştırmak". 30 Mart 2016 tarihinde kaynağından arşivlendi. Erişim tarihi: 19 Mart 2016.
- https://web.archive.org/web/20141012053059/http://miniaturk.com.tr/m%C4%B0n%C4%B0atuerk/maket-eserler/anadolu-eserleri/%C3%A7anakkale-%C5%9Fehitleri-an%C4%B1t%C4%B1.aspx
- http://www.canakkalekutup.gov.tr/TR,84218/canakkale-sehitler-abidesi.html(недаступная спасылка)
- https://web.archive.org/web/20160503165915/http://www.canakkalesehitlik.net/canakkale-sehitler-abidesi.html
- https://cokgezenadam.com/canakkale-sehitler-aniti-ve-sembolik-sehitlik/