Мэліса Джэфэрсан

бягуха ЗША

Мэлі́са Джэ́фэрсан (па-ангельску: Melissa Jefferson; 21 лютага 2001 году) — лёгкаатлетка ЗША, якая спэцыялізуецца на спрынтэрскім бегу на 100 мэтраў.

Мэліса Джэфэрсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася21 лютага 2001(2001-02-21)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспрынтар

Кар’ера

рэдагаваць

У 2022 году пачала браць удзел у студэнцкіх спаборніцтвах, прадстаўляючы Берагавы Каралінскі ўнівэрсытэт.

Спартоўка перамагла ў бегу на дыстанцыі 100 мэтраў на чэмпіянаце ЗША на адкрытым паветры ў 2022 годзе, дзякуючы чаму кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету 2022 году, які ладзіўся ў Юджыне. На сусьветным першынстве Джэфэрсан прабілася ў фінал, але заняла так толькі восьмае месца[2][3][4]. Тым ня менш, з чэмпіянату амэрыканка прывязла залаты мэдаль, які здабыла ў складзе эстафэтнай каманды ЗША 4×100 мэтраў[5]. Праз год яна яшчэ раз стала пераможцай чэмпіянату сьвету ў той жа дысцыпліне[6].

У красавіку 2024 году Джэфэрсан была ў складзе зборнай ЗША, якая здабыла перамогу ў эстафэце 4×100 мэтраў на чэмпіянаце сьвету па лёгкаатлетычных эстафэтах 2024 году, які ладзіўся ў Насаў[7]. У чэрвені 2024 году бягуха заняла другі радок у бегу на 100 мэтраў на Алімпійскіх выпрабаваньнях ЗША 2024 году ў Юджыне, адолеўшы дыстанцыю за 10,80 сэкундаў[8]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы стала бронзавай прызэркай у індывідуальным бегу на 100 мэтраў, а таксама здабыла залаты мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць