Мэдард Скачынскі — паўстанцкі начальнік Пружанскага павету, уласьнік маёнтку ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні.

Прыняў разам з сынамі дзейсны ўдзел ў паўстаньні 1863—1864 гадоў. Ён сам адвёз сваіх сыноў Фелікса і Аляксандра на зборны пункт ў лясах каля Седлецы, якія далучыліся да аддзелу Густава Стравінскага.

У верасьні 1863 году ўсю сям’ю Скачынскіх заарыштавалі і прывезьлі ў Пружаны. Медарда вайсковы суд прыгаварыў да сьмерці, але потым, па пазбаўленьні ўсіх правоў стану і канфіскацыі маёмасьці ён быў сасланы ў Сыбір на катаржную працу на рудніках на 20 гадоў. Па прыбыцьці ў Іркуцк 30 сьнежня 1866 году быў адпраўлены ў Аляксандраўскі вінакурны завод. Яшчэ ў 1866 годзе тэрмін пакараньня быў скарочаны на палову. У 1868 годзе ад працаў быў вызвалены з накіраваньнем на пасяленьне ва Ўсходняй Сыбіры. Па хадайніцтву сыноў у 1871 годзе быў перамешчаны ў Томск для сумеснага зь імі пражываньня. У 1873 году ізноў быў у Іркуцку. У 1874 годзе яму былі вернутыя ранейшыя правы і дадзены дазвол на жыхарства ў Казанскай губэрні.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Казарян П. Л. Численность и состав участников польского восстания 1863—1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 40