Мышоўка лясная
Мышоўка лясная (Sicista betulina) — від сысуноў сямейства мышоўкавых (Sminthidae).
Мышоўка лясная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышоўкавыя (Sminthidae) |
Род | Мышоўка (Sicista) |
Від | Мышоўка лясная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sicista betulina (Pallas, 1779) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вонкавы выгляд
рэдагавацьДаўжыня цела 51–76 мм, даўжыня хваста 76–108 мм, вага 5–13 г. Верх жаўтлява-шэры з карычневым бляскам. Ніз бледна-шэра-жоўты. Уздоўж хрыбетніка ад галавы да хваста праходзіць чорная паласа. Яго голас — гэта прарэзлівы сьвіст.
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Нарвэгіі і Аўстрыі да Сібіры; на вышынях ад 0 да 2200 м.
Лад жыцьця
рэдагавацьСустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы барэальныя і горныя лясы, субальпійскія лугі і тундру. Зімуе ў падземных норах не менш за паўгода кожны год, губляючы за гэты час да паловы сваёй вагі. Улетку робіць гняздо з сухой расліннасьці ў хмызьняках, купіне моху або купіне травы. Іншыя выбраныя месцы могуць быць у дупле дрэва, у пні або паваленым бярвеньні, або ў шчыліне пад каменем. Мышоўка лясная часта лазіць па дрэвах і хмызьняках, хапаючыся за сукі і галіны пальцамі і выкарыстоўваючы чэпкі хвост для дадатковай падтрымкі. Сілкуецца пупышкамі, парасткамі, насеньнем і ягадамі, але яна таксама бярэ дажджавых чарвякоў, вусякоў і слімакоў, часта знаходзячы іх пад друзлай карой. Размнажэньне адбываецца ў перыяд з мая па жнівень, і пасля пэрыяду цяжарнасьці 4–5 тыдняў вырабляецца адзін прыплод і нараджаецца ад 2 да 6 дзіцянятаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Meinig, H., Zagorodnyuk, I., Henttonen, H., Zima, J. & Coroiu, I. 2016. Sicista betulina. The IUCN (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |