Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай
Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай (па-сэрбску: Музеј савремене умјетности Републике Српске) — мастацкая галерэя, галоўная музэйная ўстанова сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай. Працуе з 2004 году ў горадзе Баня Лука, Босьнія і Герцагавіна, у будынку былога чыгуначнага вакзалу на плошчы Сэрбскіх герояў. Музэй прысьвечаны захаваньню культурнай спадчыны Рэспублікі Сэрбскай XX і XXI стагодзьдзяў, ажыцьцяўляе мастацкія выставы прац сучаснага мастацтва.
Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай | |
Музеј савремене умјетности Републике Српске | |
Месцазнаходжаньне | Баня Лука, Босьнія і Герцагавіна |
---|---|
Адрас | Баня Лука, пл. Српских юнака 2 |
Створаны | 1971 г. |
Адкрыты | 1971 |
Геаграфічныя каардынаты | 44°46′20″ пн. ш. 17°11′23″ у. д. / 44.77222° пн. ш. 17.18972° у. д.Каардынаты: 44°46′20″ пн. ш. 17°11′23″ у. д. / 44.77222° пн. ш. 17.18972° у. д. |
Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай | |
msurs.net/index.p… (анг.) |
Гісторыя зьяўленьня
рэдагавацьПачатак музэю паклаў моцны землятрус, які адбыўся ў 1969 годзе і прывёў да пашкоджаньня большасьці будынкаў Баня Лукі. Тады было вырашана правесьці дабрачынны аўкцыён з ахвяраваных мастакамі твораў мастацтва, а атрыманыя сродкі скіраваць на аднаўленьне гораду. Акцыя была пасьпяховай, у ёй узялі ўдзел многія сучасныя мастакі і мастацтвазнаўцы не толькі Югаславіі, але і замежжа — калекцыя сабрала больш 600 прац з усяго сьвету.
У выніку аўкцыён так і не адбыўся, бо фінансаваньне аднаўленчых прац у дастатковай меры ажыцьцяўлялася з іншых крыніц. Калекцыя, як знак салідарнасьці мастакоў усяго сьвету з пацярпелым горадам, была захавана, а ў 1971 годзе адмыслова для яе ў цэнтры гораду заснавалі мастацкую галерэю, у будынку былога чыгуначнага вакзалу на плошчы Сэрбскіх герояў. У 2004 годзе галерэю пераназвалі ў Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай. З дня заснаваньня ўваход у музэй — бясплатны.
Калекцыя
рэдагавацьКалекцыя музэю налічвае больш за 1600 твораў мастацтва — жывапісу, скульптуры, графікі, інсталяцый і твораў мэдыя-мастацтва, пераважна другой паловы ХХ стагодзьдзя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Collection. Museum of Contemporary Art of Republic of Srpska
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Музэй сучаснага мастацтва Рэспублікі Сэрбскай Архівавана 20 траўня 2017.
- Агенција за информационо друштво Републике Српске: Музеј савремене умјетности Републике Српске (сэрб.)
- Радио-телевизија Републике Српске: 41. рођендан Музеја савремене умјетности Републике Српске, 8. 2. 2012. (сэрб.)
- Радио-телевизија Републике Српске: Осам година Музеја савремене умјетности Републике Српске, 10. 2. 2012. (сэрб.)