Музэй Нобэля
Музэй Нобэля (па-швэдзку: Nobelmuseet, па-ангельску: Nobel Museum) — музэй, прысьвечаны Нобэлеўскай прэміі й яе ляўрэатам, разьмешчаны ў будынку біржы на пляцы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольму. Музэй быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагодзьдзя з часу заснаваньня прэміі. Дырэктарам музэю з 2010 г. зьяўляецца Уляў Амэлін.
Музэй Нобэля | |
Nobelmuseet | |
Уваход у музэй з боку Стурторгет | |
Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
---|---|
Адрас | Stortorget 2 Stockholm, Sweden |
Тэматыка калекцыі | Нобэлеўская прэмія й яе ляўрэаты |
Створаны | 2001 г. |
Адкрыты | 2001 |
Дырэктар | Уляў Амэлін |
Геаграфічныя каардынаты | 59°19′30.74″ пн. ш. 18°4′14.87″ у. д. / 59.3252056° пн. ш. 18.0707972° у. д.Каардынаты: 59°19′30.74″ пн. ш. 18°4′14.87″ у. д. / 59.3252056° пн. ш. 18.0707972° у. д. |
Музэй Нобэля | |
Афіцыйны сайт |
Выставы
рэдагавацьВыставы музэю дазваляюць даведацца аб жыцьці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобэля, і пра ўсіх яе ляўрэатаў, пачынаючы зь Вільгельма Конрада Рэнтгена, якім у 1901 першым атрымаў прэмію па фізыцы. Сярод найбольш вядомых ляўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізыцы ў 1903 г. і па хіміі ў 1911), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991), Тумаса Транстрэмэра (прэмія па літаратуры ў 2011) і інш.
Бібліятэка
рэдагавацьДасьледніцкая бібліятэка музэю Нобэля была заснаваная ў 2005 і знаходзіцца ў падвале будынку Біржы. Яна зьяўляецца гуманістычнай спэцыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычны Альфрэда Нобэля, Нобэлеўскай прэміі, яе ляўрэатаў і ўсяго, што зь ёй (прэміяй) зьвязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, зьяўляюцца музэялёгія, гісторыя ідэяў і гісторыя навукі. Па стане на 2015 г. фонды бібліятэкі зьмяшчаюць каля 5 000 манаграфіяў, большасьць зь якіх можна знайсьці праз швэдзкі нацыянальны бібліятэчны каталёг LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).
Нобэлеўскі цэнтар
рэдагавацьПаколькі цяперашняе памяшканьне зьяўляецца замалым, Фундацыя Нобэля плянуе ўзьвесьці Нобэлеўскі цэнтар на паўвостраве Блясыегольмэн, што ў раёне Нармальм. Новы будынак, у які пераедзе музэй, плянуецца здаць у эксплюатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 конкурс на ўзьвядзеньне будынку выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыпэрфілд.
Галерэя
рэдагавацьБудынак
рэдагаваць-
Уваход у музэй увечары, 2009.
-
Тымпан будынку.
-
Дасьледніцкая бібліятэка.
-
З рэпартажу, прысьвечанага музэю 11 кастрычніка 2012.
З калекцыяў музэю
рэдагаваць-
Стол, урачыста накрыты да Нобэлеўскага банкету
-
Мадэль C60 з часовай выставы
-
Дыплём Робэрта Барані
-
Дыплём Эрыка Аліна Корнэла